Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабчак не падтрымала заклік Навальнага байкатаваць выбары ў Расеі


Ксенія Сабчак
Ксенія Сабчак

Расейская тэлевядоўца Ксенія Сабчак назвала нядопуск Аляксея Навальнага да ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах «жахлівай несправядлівасьцю і чарговы памылкай уладаў». Пры гэтым, аднак, яна адмовілася падтрымліваць байкот выбараў, да якога заклікае апазыцыянэр.

Сабчак спасылаецца на словы самога Навальнага, які перад выбарамі ў 2011 годзе заяўляў, што байкот «не працуе і ня мае сэнсу з пункту гледжаньня палітычнай барацьбы». На думку Сабчак, за мінулыя гады ў гэтым пляне нічога не зьмянілася. Яна сьцьвярджае, што выбары — па-ранейшаму адзіны спосаб нешта зьмяніць, а іх байкот «неэфэктыўны і шкодны мэтад», які ня толькі ня зьнізіць яўку, але павялічыць адсотак галасоў за дзейнага прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Сабчак прапанавала Навальнаму стаць яе даверанай асобай у выпадку, калі яе зарэгіструюць кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у 2018 годзе.

Сам Навальны раней у панядзелак адмовіўся ад сваёй пазыцыі шасьцігадовай даўніны, калі ён заклікаў браць удзел у выбарах і галасаваць за любую партыю супраць «Адзінай Расеі». На думку апазыцыянэра, Крэмль навучыўся процідзейнічаць гэтаму мэтаду палітычнай барацьбы. Ён лічыць, што цяпер голас «за любога супраць Пуціна» раўназначны голасу за Пуціна. «Калі мы будзем рабіць толькі тое, што прыдумана 6 гадоў таму і ўжо не працуе, то мы проста дурні», — напісаў Навальны у Твітэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG