Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шайгу паведаміў Пуціну, што расейскія войскі выведзеныя з Сырыі


Уладзімір Пуцін (у цэнтры) і Сяргей Шайгу (зьлева) наведваюць акадэмію ракетных войскаў каля Масквы 22 сьнежня 2017 году.

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу паведаміў расейскаму прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну аб выкананьні загаду пра вывад расейскіх войскаў з Сырыі.

«Ваш загад аб вывадзе групоўкі расейскіх войскаў з Сырыйскай Арабскай рэспублікі выкананы», — цытуе міністра агенцтва «Інтэрфакс».

Паводле Шайгу, у апэрацыі ў Сырыі ўдзельнічалі 48 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Зь іх 14 тысяч былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Пуцін 11 сьнежня загадаў вывесьці расейскія войскі з Сырыі. Тады ён заявіў, што за «два зь невялікім гады Ўзброеныя сілы Расеі разам з сырыйскай арміяй разграмілі найбольш баяздольную групоўку міжнародных тэрарыстаў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG