Пры гэтым тры чвэрці расейцаў хочуць паляпшэньня адносінаў з Захадам. 16 адсоткаў апытаных лічаць, што гэта Расеі ня трэба, адзначаюць сацыёлягі.
На два працэнты ў параўнаньні з пачаткам года вырасла доля расейцаў, якія нэгатыўна адносяцца да Ўкраіны. У сьнежні, па дадзеных «Лявада-Цэнтра», аб такім стаўленьні да Кіева заявілі 56 адсоткаў рэспандэнтаў.
Амаль 30 адсоткаў расейцаў турбуюцца з нагоды палітычных і эканамічных санкцый у адносінах да Расеі і міжнароднай ізаляцыі краіны з-за анэксіі Крыма і пазыцыі Масквы ў адносінах да Ўкраіны. Аднак больш за 65 працэнтаў рэспандэнтаў гэтыя пытаньні не турбуюць.