Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін расказаў дзецям, чаму лёгка кіраваць Расеяй


Пуцін сустракаецца зь дзецьмі на Саборнай плошчы Масквы за некалькі гадзін да свайго вылучэньня

Прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна афіцыйна вылучылі на выбары кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе. Самога яго не было на мерапрыемстве праз «загружаны графік».

У сходзе ініцыятыўнай групы, які прайшоў у Маскве на Выставе дасягненьняў народнай гаспадаркі, удзельнічалі каля 600 чалавек. Сярод іх, акрамя чыноўнікаў, артыст балету Мікалай Цыскарыдзэ, рэжысэр Уладзімір Хаціненка, акторы Міхаіл Баярскі і Ўладзімір Машкоў, дызайнер Валянцін Юдашкін, піяніст Дзяніс Мацуеў, рэзыдэнты Comedy Club Гарык Харламаў і Міхаіл Галусцян, савецкі хакеіст Уладзіслаў Трацьцяк і чэмпіён сьвету па зьмяшаных баявых двубоях Фёдар Емяльяненка. Перад пачаткам сходу яго ўдзельнікам паказалі фільм Олівэра Стоўна «Пуцін» і кінастужку Аляксея Піманава «Крым».

Самога Пуціна на вылучэньні не было. У Крамлі адсутнасьць прэзыдэнта на сходзе ініцыятыўнай групы ў яго падтрымку раней патлумачылі «загружанасьцю графіку». Паводле расейскіх дзяржаўных інфармагенцтваў, у момант свайго вылучэньня Пуцін «падводзіў вынікі году» на сустрэчы з урадам. Перад гэтым ён сустрэўся з дзецьмі, якія прыехалі на крамлёўскі елку.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасьці, распавёў дзецям, што яму нескладана кіраваць Расеяй.

«Таму што там жывуць такія ж дзеткі, як і вы», — заявіў Пуцін.

Пуціну 65 гадоў. Ён кіруе Расіяй з канца 1999 году. 13 гадоў ён правёў на пасадзе прэзідэнта краіны, яшчэ чатыры гады — на пасадзе кіраўніка расейскага ўраду.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG