Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заклікаў прасачыць за дзейнасьцю «некаторых кампаній» у сацсетках падчас выбараў


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі лічыць неабходным ацаніць ступень замежнага ўмяшаньня ва ўнутрыпалітычнае жыцьцё краіны.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у панядзелак заклікаў прасачыць за дзейнасьцю «некаторых кампаній» у сацсетках падчас будучых прэзыдэнцкіх выбараў і ацаніць ступень іх уцягнутасьці ва ўнутрыпалітычнае жыцьцё краіны, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Наўпрост ён не згадаў ніякія кампаніі і ня выказаў турботы з нагоды дзейнасьці замежных або мясцовых фірмаў. Нагадаем, раней ЗША і іншыя заходнія краіны абвінавацілі Расею ва ўмяшаньні ў іх выбары.

«Але трэба ўважліва паглядзець, як працуюць некаторыя кампаніі ў Інтэрнэце, у сацыяльных сетках, наколькі яны шырока ўцягнутыя ў наша ўнутрыпалітычнае жыцьцё», — сказаў Пуцін на сустрэчы з парлямэнцкімі лідэрамі, прысьвечанай новаму закону аб «замежных агентах».

У мінулым месяцы Пуцін падпісаў закон, які дазваляе ўладам прызнаваць замежныя СМІ «замежнымі агентамі». Як сьцьвярджаецца, гэта зроблена ў адказ на непрымальны ціск на расейскія СМІ з боку ЗША. Патрапіўшы ў сьпіс замежных агентаў, арганізацыі павінны даваць уладам справаздачнасьць, у тым ліку пра свае крыніцы фінансаваньня.

«Трэба будзе ўважліва паглядзець, як яны сябе паводзяць, будуць сябе паводзіць падчас прэзыдэнцкіх выбараў, перадвыбарчай кампаніі», — сказаў прэзыдэнт, дадаўшы, што гэта не павінна звужаць прастора свабоды ў інтэрнэце.

Раней Расея ўжо ўнесла ў сьпіс «замежных агентаў» «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода» і «Голас Амэрыкі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG