Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: За 17 гадоў 258 мільёнаў чалавек пакінулі краіны, дзе нарадзіліся


Апэрацыя па ўратаваньні мігрантаў
Апэрацыя па ўратаваньні мігрантаў

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ААН, выдадзенай у Міжнародны дзень мігранта. У ёй адзначаецца, што доля насельніцтва Зямлі, якое стала міжнароднымі мігрантамі, вырасла з 2,8% у 2000 годзе да 3,4% сёлета.

ААН адзначае, што краіны з высокім узроўнем дабрабыту прынялі амаль дзьве траціны мігрантаў усяго сьвету. Менавіта такая доля мігрантаў трапіла ўсяго ў 20 краінаў сьвету.

Самая вялікая колькасьць, прыкладна пятая частка ўсяго патоку міжнароднай міграцыі, трапіла ў ЗША.

Саудаўская Арабія, Нямеччына і Расея займаюць месцы з другога па чацьвёртае ў сьпісе краінаў-прымальнікаў мігрантаў. У кожнай з гэтых краінаў пражываюць каля 12 мільёнаў мігрантаў.

На пятым месцы — Вялікабрытанія з прыкладна 9 мільёнамі мігрантаў, гаворыцца ў справаздачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG