Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз працягнуў эканамічныя санкцыі супраць Расеі яшчэ на паўгода


Эўрапейскі зьвяз падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі яшчэ на паўгода. Пра гэта паведамляе брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

Абмежавальныя меры застануцца ў сіле да 31 ліпеня 2018 году. Эўрапейская рада прыняла рашэньне падоўжыць дзеяньне абмежавальных мер за тое, што Расея не выконвае Менскія пагадненьні аб урэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Эўразьвяз, ЗША і Ўкраіна ўвялі санкцыі супраць Крамля за расейскую анэксію Крыму і ўмяшаньня ў канфлікт на Данбасе. Масква называе далучэньне паўвострава «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці», а ўдзел у вайне на ўсходзе Ўкраіны адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG