Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жыхаркі Хакасіі адабралі семярых дзяцей з-за доўгіх валасоў сына


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Хакасіі у мясцовай жыхаркі Любові Ліцягевіч адабралі семярых прыёмных дзяцей з-за доўгіх валасоў ў аднаго з яе сыноў.

Як паведамляе «Новая газета», органы апекі ўбачылі ў доўгай прычосцы чатырохгадовага хлопчыка «патэнцыйную пагрозу гейства».

Ліцягевіч 57 гадоў. За сваё жыцьцё яна выхавала 21 дзіця, 20 зь іх былі прыёмнымі. Канфіскацыя семярых дзяцей жыхарка Хакасіі абскардзіла ў судзе. Разгляд справы працягваецца.

У канцы жніўня органы апекі адабралі двух прыёмных дзяцей у жыхаркі Екацярынбургу Юліі Савіноўскіх. Гэта адбылося пасьля таго, як яна з-за праблем са здароўем зрабіла апэрацыю па выдаленьні грудзей. У сьнежні суд прызнаў незаконным адабраньне дзяцей у Савіноўскіх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG