Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра пратэсту расейскіх «дальнабойнікаў» пасьля арышту зьвезьлі ў невядомым кірунку 


Андрэй Бажуцін
Андрэй Бажуцін

Лідэра Аб’яднаньня перавозчыкаў Расеі Андрэя Бажуціна, якога ў аўторак павінны былі вызваліць з-пад адміністрацыйнага арышту, павезьлі з спэцпрыёмніка ў невядомым кірунку. Пра гэта парталу «ОВД-Инфо» паведаміў каардынатар руху Анатоль Шылаў.

Паводле яго, Бажуціну не далі выйсьці на вуліцу, а замест гэтага пасадзілі ў паліцэйскую машыну і павезьлі ў суправаджэньні двух экіпажаў дарожна-патрульнай службы.

12 сьнежня Андрэя Бажуціна арыштавалі па абвінавачваньні ў кіраваньні аўтамабілем без правоў, якіх яго пазбавілі пасьля акцый пратэсту супраць будаўніцтва платнай магістралі ў Пецярбургу — так званага Заходняга хуткаснага дыямэтру.

Аб’яднаньне перавозчыкаў Расеі, якое выступае супраць увядзеньня збору для кіроўцаў-«дальнабойнікаў» праз сыстэму «Платон», 1 сьнежня было прызнана ў Расеі замежным агентам. Арганізацыя паўстала адначасова з пачаткам усерасейскай акцыі пратэсту супраць «Платона» у лістападзе 2015 году.

У Расеі «дальнабойнікі» дзяжураць каля дома арыштаванага лідэра — органы апекі хочуць адабраць ягоных дзяцей

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG