Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Расеі прыняў пазоў Telegram да ФСБ


Павел Дураў

Расейскі Вярхоўны суд прыняў пазоў кампаніі Telegram да Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі. Прадстаўнікі кампаніі патрабуюць прызнаць незаконным загад спэцслужбы падаць дадзеныя карыстальнікаў мэсэнджэра Telegram.

Telegram ў кастрычніку аштрафавалі на 800 тысяч расейскіх рублёў (амаль 14 тысяч даляраў) за адмову падаць ключы шыфраваньня. Заснавальнік мэсэнджэра Павел Дураў сьцьвярджае, што гэтае патрабаваньне ФСБ супярэчыць Канстытуцыі Расеі, згодна з якой кожны грамадзянін мае права на таямніцу перапіскі.

У сьнежні Мяшчанскі суд Масквы адхіліў скаргу Telegram на штраф. «Роскомнадзор» атрымаў права заблякаваць доступ да мэсэнджэраў.

XS
SM
MD
LG