Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі назвала ЗША «памагатым ў распальваньні вайны» пасьля паведамленьня пра пастаўкі зброі Ўкраіне


У міністэрстве замежных спраў Расеі лічаць, што «ЗША ў пэўным сэнсе пераступілі рысу», абвясьціўшы пра намер пачаць пастаўкі абарончых узбраеньняў Украіне.

Раней прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Хізэр Нойерт падкрэсьліла, што дапамога Ўкраіне мае «выключна абарончы характар», і адзначыла прыхільнасьць ЗША да мірнага ўрэгуляваньня на ўсходзе Ўкраіны ў адпаведнасьці зь Менскімі пагадненьнямі.

У камэнтары намесьніка міністра Сяргея Рабкова гаворыцца, што Масква «ня можа заставацца абыякавай» да таго, што амэрыканскае зброя «здольная прывесьці да новых ахвяр у суседняй краіне».

Рабкоў таксама назваў Вашынгтон «памагатым ў распальваньні вайны».

Якая менавіта зброя будзе пастаўлена Ўкраіне, прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Хізэр Нойерт не ўдакладніла.

Тэлеканал ABC са спасылкай на крыніцы ў Дзярждэпартамэнце паведаміў, што гаворка ідзе ў тым ліку аб 210 процітанкавых ракетах Javelin і 35 пускавых устаноўках. Агульная сума паставак ацэньваецца ў $ 47 млн.

ABC сьцьвярджае, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у бліжэйшы час накіруе ў Кангрэс прапанову аб пастаўках зброі ва Ўкраіну. Кангрэс павінен яе ўхваліць на працягу 30 дзён.

23 лістапада Канада дадала Ўкраіну ў сьпіс краін, куды дазваляецца экспартаваць канадзкае аўтаматычную зброю.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG