Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікамі флэшмоба «#ПутинКрут» у ВК сталі акаўнты памерлых людзей


Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі «вКонтакте» патлумачыла «ўзломам» паведамленьні ў падтрымку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, апублікаваныя ў акаўнтах памерлых людзей. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь».

Публікацыі з хэштэгам «# ПутинКрут» сталі зьяўляцца пасьля прэс-канфэрэнцыі Пуцина 14 сьнежня. Да запісащ прымацаваныя банэры з цытатамі Пуціна зь яго адказами на пытаньні журналістаў. На банэрах таксама разьмешчаны лягатып «Молодой гвардии Единой России».

Карыстальнікі «вКонтакте» зьвярнулі ўвагу, што частка паведамленьняў у падтрымку Пуціна апублікаваныя на старонках памерлых людзей.

У Расеі існуюць так званыя «фабрыкі троляў», супрацоўнікі якіх за грошы пішуць у сацсетках пасты ў падтрымку дзеючых улады. Фінансуе «фабрыкі троляў», як мяркуецца, бізнэсмэн Яўген Прыгожын, адзін з блізкіх сяброў Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG