Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як дыябэтыкаў у Расеі робяць «замежнымі агентамі»


Як дыябэтыкаў у Расеі робяць «замежнымі агентамі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:12 0:00

Як дыябэтыкаў у Расеі робяць «замежнымі агентамі»

Некалькі дзён таму стала вядома, што Фрунзэнская раённая пракуратура ў расейскім горадзе Саратаве зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем прызнаць «замежным агентам» мясцовую арганізацыю хворых на цукровы дыябэт. Скаргу на таварыства напісаў кіраўнік студэнцкага штабу падтрымкі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, студэнт мэдычнай ВНУ Мікіта Сьмірноў, а экспэртызу па справе падрыхтаваў прадстаўнік уладнай партыі «Единая Россия» Іван Канавалаў.

«Арганізацыя перадае інфармацыю замежным партнэрам аб так званых "болевых кропках" рэгіёну, асабліва ў сфэры аказаньня мэдычнай дапамогі насельніцтву, гэтая інфармацыя можа выкарыстоўвацца для інсьпіраваньня пратэстных настрояў у грамадзтве», — гаворыцца ў заключэнні Канавалава для пракуратуры.

Карэспандэнт праграмы Радыё Свабода «Настоящее время» сустрэўся зь людзьмі з таварыства дыябэтыкаў, якое спрабуе закрыць пракуратура.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG