Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першым зарэгістраваным кандыдатам у прэзыдэнты Расеі стаў Жырыноўскі


Уладзімір Жырыноўскі

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Ўладзімір Жырыноўскі стаў першым зарэгістраваным кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі, якія маюць прайсьці ў сакавіку 2018 году.

Цэнтральная выбарчая камісія Расеі зарэгістравала Жырыноўскага 29 сьнежня. 20 лістапада ЛДПР вылучыла палітыка кандыдатам у прэзыдэнты.

Жырыноўскі ўдзельнічаў у выбарах прэзыдэнта Расеі пяць разоў — у 1991 годзе (атрымаў 7,81% галасоў), у 1996-м (5,78%), у 2000 (2,7%), у 2008-м (9,35% ) і ў 2012-м (6,22%).

28 сьнежня ў ЦВК Расеі паведамілі, што 30 самавылучэнцаў і 21 партыя апавясьцілі аб намеры ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе.

25 сьнежня ЦВК адмовіла апазыцыянэру Аляксею Навальнаму ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на судзімасьць палітыка. Пасьля гэтага Навальны заявіў, што ён не распускае выбарчыя штабы, але пераарыентуе іх на назіраньне за яўкай. Палітык абвясьціў, што ён і яго прыхільнікі будуць агітаваць за няяўку на выбары і не прызнаюць іх вынікаў. Ён назваў гэта «страйкам выбарнікаў».

Выбары прэзыдэнта Расеі прызначаныя на 18 сакавіка 2018 года.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG