Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Санкт-Пецярбургу выбух, прынамсі трое пацярпелых


У камэры захоўваньня крамы «Перекресток» на плошчы Калініна ў Санкт-Пецярбургу ўвечары 27 снежня адбыўся выбух. Як паведамляе пецярбурскае інтэрнэт-выданьне fontanka.ru, траіх пацярпелых забрала хуткая дапамога, адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане.

Пазьней агенцтва ТАСС паведаміла, што чатыры чалавекі ўжо шпіталізаваныя, а яшчэ шасцярых аглядаюць лекары.

Сьледчы камітэт Расеі пачаў крымінальную справу, але не кваліфікаваў выбух як тэракт.

«Па факце выбуху неўстаноўленага прадмета галоўнае ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Санкт-Пецярбурзе пачало справу па арт. 30 і арт. 105 ч. 2 КК РФ (замах на забойства двух і больш асоб агульнанебясьпечным спосабам)», — цытуе прадстаўніка СК агенцтва «Интерфакс».

Error rendering VK.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG