У Гомлі пасьля відэаздымак судовага паседжаньня ў адміністрацыйнай справе супраць блогера Максіма Філіповіча супрацоўнікі ДАІ затрымалі журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.
У судзе Савецкага раёну Гомлю а 10-й гадзіне пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць мясцовага блогера Максіма Філіповіча. Міліцыя абвінавачвае яго ў «падмене дзяржаўных СМІ» паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП.
Уладзімеру Някляеву, паэту і палітыку, былому кандыдату на прэзыдэнта на выбарах 2010 году, пагражае вопіс маёмасьці, калі тэрмінова ня выплаціць больш за 3335 рублёў штрафу за ўдзел у пратэставых акцыях 2016-2017 гадоў.
Як і днём раней, у Кіеве 21 ліпеня трывае пікет з нагоды візыту ва Ўкраіну Аляксандра Лукашэнкі. Пад адміністрацыяй прэзыдэнта Ўкраіны зноў выстраіўся пікет зь бела-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі ў падтрымку зьняволенага ў Беларусі Тараса Аватарава.
Сёньня ў Магілёве абласны суд агучыць вырак у справе «чорных рыэлтараў». Двум фігурантам пагражае найвышэйшая мера пакараньня — расстрэл. Яшчэ дваім — працяглыя тэрміны зьняволеньня.
Максім Філіповіч заявіў у інтэрвію Свабодзе перад пачаткам суду: «Мяне зьнішчаюць як канкурэнта, каб меней было непадцэнзурнай інфармацыі».
Саліст амэрыканскага гурту Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан знойдзены мёртвым у сваім доме пад Лос-Анджэлесам, паведамляе агенцтва Асашыэйтэд прэс. Яму быў 41 год.
Адзін зь фігурантаў справы «аб рыхтаваньні масавых беспарадкаў» Сяргей Кулініч накіраваў скаргу ў Генэральную пракуратуру, патрабуючы праверыць факты жорсткага і бесчалавечнага абыходжаньня з боку супрацоўнікаў КДБ.
Дасьледчыцкая арганізацыя Gallup правяла дасьледаваньне ступені эмацыйнасьці ў 142 краінах. Паводле сярэдняга ўзроўню як станоўчых, так і адмоўных эмоцыяў беларусы аказаліся самай неэмацыйнай краінай сьвету
Асьветніцкая ініцыятыва «Дзея» завяршыла пераклад на беларускую мову Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Праект ажыцьцёўлены ў супрацы з Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
На Паўночных могілках Менску ўшанавалі памяць беларуска-расейска-ўкраінскага журналіста Паўла Шарамета, які роўна год таму быў забіты ў выніку выбуху машыны ў Кіеве.
Ад 1 кастрычніка гатэлі, санаторыі, аграсядзібы, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія здаюць жыльлё турыстам, цягам трох гадзін павінны давесьці органам унутраных спраў пра тое, што да іх засяліліся іншаземцы.
«Расьсьледаваньне, наколькі можна было яго правесьці цягам гэтага году, практычна ў дэталях было праведзенае».
Няўрадавыя супольнасьці «Зялёная сетка», «Цэнтар экалягічных рашэньняў» і «Экастарт» пачалі кампанію «My Cup, Please» (анг. «Мой кубак, калі ласка») за выкарыстаньне шматразовых кубкаў на замену аднаразовым плястыкавым і папяровым.
На мінулым тыдні сэнатару Джону Маккейну выдалілі злаякасную пухліну галаўнога мозгу, паведамілі ўвечары ў сераду лекары.
У гадавіну забойства вядомага журналіста Паўла Шарамета сваякі і калегі зьбіраюцца наведаць ягоную магілу на Паўночных могілках пад Менскам а 12-й гадзіне.
20 ліпеня а 8-ай раніцы ў гадавіну гібелі журналіста Паўла Шарамета ў Кіеве ўшануюць яго памяць. Удзельнікі акцыі хадой пройдуць у будынак СБУ, адміністрацыі прэзыдэнта і МУС Украіны, каб запатрабаваць расьсьледаваньня справы забойства журналіста.
«Калі мы чытаем нейкі падручнік па гісторыі, то бачым аповеды пра тых, хто меў пасады, хто аддаваў загады... А пра салдат ніхто не згадвае».
Праваабаронцы і грамадзкія актывісты Сяргей Драздоўскі і Настасься Жаўрыд у канцы чэрвеня пабраліся шлюбам. Новая маладая сямʼя асаблівая тым, што Сяргей — інвалід-вазочнік, а Настасься — звычайная дзяўчына безь фізычных абмежаваньняў.
У перадачы «Толькі жанчыны» абмяркоўваем, як і чаму беларускі прымаюць іслам, а таксама стаўленьне да гэтага ў беларускім грамадзтве, і праблемы, зь якімі могуць сутыкнуцца беларускі, якія вырашаюць пераехаць у мусульманскую краіну.
У Польшчы ухвалілі папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму. Гэты закон прадугледжвае знос помнікаў савецкай эпохі. Ці варта рабіць тое ж самае ў Беларусі?
Беларускі авіяперавозьнік адказаў заснавальніку беларускага парталу TUT.BY. Юры Зісер скардзіўся, што бортправадніца «Белавіі» не дазволіла сьпяваць яму з кампаніяй у самалёце.
Сьледчыя з Гомельскай вобласьці перадалі ў суд Буда-Кашалёўскага раёну справу дырэктара сельскагаспадарчага прадпрыемства з Буда-Кашалёўскага раёну, якога злавілі на хабары на суму, большую за тысячу даляраў, і крадзяжы аўтамабільных шынаў і акумулятара.
У пастанове Саўміну без электроннага подпісу дазваляецца ўсяго пяць анлайн-працэдураў без электроннага подпісу, усе для фізычных асобаў.
8 жніўня Менскі абласны суд абвесьціць прысуд 16 фігурантам у гучнай справе ашмянскіх мытнікаў. Для тых, хто знаходзіцца пад хатнім арыштам, пракурор запрасіў абмежаваньне волі, для тых, хто пад вартай — ад 2 да 12,5 года пазбаўленьня волі.
19 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомлю пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні былога начальніка Веткаўскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Ўладзіслава Антоненкі. Ён абвінавачваецца ў хуліганстве.
Рэальныя грашовыя даходы беларусаў упалі ў студзені-траўні 2017 году на 1,2% да аналягічнага пэрыяду 2016 году, згодна са зьвесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Герояў Лявона Вольскага расхвалявала хвароба сьпевака Depeche Mode Дэйва Гаана, празь якую скасавалі канцэрт у Менску гэтага брытанскага гурту
19 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомлю пачынаецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да былога начальніка Веткаўскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Ўладзіслава Антоненкі.
Пасьля двух гадоў судоў пінскі прадпрымальнік Аляксандар Гардзіевіч перамагае раённае спажывецкае таварыства. Але праз спынены бізнэс паразу церпяць усе: само таварыства, прадпрымальнік, горад, пакупнікі.
Інтэрвію з Сэўгіль Мусаевай-Баравік — галоўнай рэдактаркай інтэрнэт-выданьня «Ўкраінская праўда», у якім да сваёй гібелі працаваў Павал Шарамет.
Журналіста Аляксандра Баразенку 18 ліпеня выклікалі ў аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага раёну Менску і пазнаёмілі са складзеным на яго пратаколам.
У сёлетнім фінале конкурсу прыгажосьці сярод глухіх Miss&Mister Deaf World&Europe & Asia 2017, які прайшоў 15-га ліпеня ў Празе, другой віцэ-міс стала беларуска Іна Дзямідава.
Стаўкі па крэдытах для фізычных асобаў зьнізіліся да мінімальнага значэньня за апошнія 10 гадоў. Аналітыкі фінансавага рынку чакаюць росту аб’ёмаў спажывецкага крэдытаваньня. Паводле афіцыйных зьвестак, за студзень-травень аб’ём узятых крэдытаў вырас на 17%.
Прызыўнікі, якія не зьяўляліся на зборныя пункты бяз важкіх прычынаў, але да заканчэньня тэрміну ўсё ж прыбылі ў ваенкаматы, былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.
«Максымальная камплектацыя» школьных рэчаў для менскіх старшаклясьнікаў дасягне 870 рублёў, падлічылі ў Галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Менгарвыканкаму.
Шанцы на скасаваньне рэформы аховы здароўя Obamacare ў ЗША ў прапанаваным цяпер выглядзе зьведзеныя практычна да нуля. Яшчэ 2 сэнатары-рэспубліканцы адмовіліся прагаласаваць за пачатак дэбатаў наконт новага законапраекту.
55-гадовы саліст знакамітага брытанскага рок-гурту Depeche Mode Дэйв Гаан знаходзіцца ў 9-м менскім шпіталі з кішэчным расстройствам. Канцэрт калектыву ў беларускай сталіцы перанесены з 17 ліпеня на больш позьні тэрмін.
Сёньня ў Зэльве на Гарадзеншчыне пахавалі Юлію Качук — адзіную дачку краязнаўцы Юрыя Качука, аўтара папулярнай кулінарнай кнігі «Моц смаку».
17 ліпеня пачаўся прыём заяваў на вяртаньне грошай ад кліентаў «БСБ Банку». Пра гэта агенцтву БелТА паведаміў генэральны дырэктар Агенцтва гарантаванай кампэнсацыі банкаўскіх укладаў Валер Цяліпка.
У нядзелю, 16 ліпеня ў Нью-Ёрку прайшоў «Марш паняволеных народаў», на якім жыхары Злучаных Штатаў выказалі салідарнасьць з народамі, што пад таталітарным прыгнётам, перадае «Новы час».
У Менску завяршыў працу Сёмы зьезд беларусаў сьвету. Сярод іншых на ім выступаў беларускі дзяяч з расейскага гораду Іркуцку, заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, а цяпер актывіста клюб «Крывічы» Алег Рудакоў.
Журналістка з Азэрбайджану Нарміна Аґасі падчас «Кангрэсу рускай прэсы» ў Менску зрабіла фота з Аляксандрам Лукашэнкам. На наступны дзень фота зьявілася ў артыкуле «Советскай Белоруссии», а щвечары таго ж дня Аґасі напісала на Facebook, што ёй пагражалі.
Больш за дзьве тысячы сваякоў ахвяраў катастрофы самалёта рэйсу МН17 у небе над Данбасам зьбяруцца ў Нідэрляндах 17 ліпеня, у трэцюю гадавіну трагедыі. Удзельнікі цырымоніі адкрыюць мэмарыял, прысьвечаны іх блізкім.
Савету міністраў Беларусі варта прыняць дзяржаўную праграму па разьвіцьці і пашырэньні ўжытку беларускай мовы ва ўсіх сфэрах жыцьця, асабліва ў адукацыі, на бліжэйшыя чатыры гады.
У Грузіі адмянілі пакараньне за вырошчваньне канопляў для асабістага карыстаньня.
Паводле гэтак званага «Закону Яравой», журналіст з расейскага Тамбова атрымаў штраф 10 тысяч расейскіх рублёў (каля 170 даляраў).
71-гадовая Зінаіда Клыга кажа: «Калі беларус хоча застацца беларусам, то і ў Эстоніі ён застанецца ім».
Карыстальнікі кітайскіх мэсэнджэраў і сацыяльных сетак паведамілі, што ня могуць адправіць паведамленьне са словамі спачуваньняў і нават з эмодзі са сьвечкай, якія прынята адпраўляць як знак спачуваньня.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла прывітала сёмы Зьезд беларусаў сьвету.
Загрузіць яшчэ