Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кліентам «БСБ Банку» пачнуць вяртаць «замарожаныя» ўклады


17 ліпеня пачаўся прыём заяваў на вяртаньне грошай ад кліентаў «БСБ Банку». Пра гэта агенцтву БелТА паведаміў генэральны дырэктар Агенцтва гарантаванай кампэнсацыі банкаўскіх укладаў Валер Цяліпка.

Ажыцьцяўляць кампэнсацыю фізычным асобам па банкаўскіх дэпазытах будзе банк «Масква-Мінск».

«Ад 17 ліпеня можна зьвяртацца ў аддзяленьні банку „Масква-Мінск“ у Менску і Маладэчне,— сказаў Валер Цяліпка.— Гэты банк зацьверджаны як банк-павернік, які ажыцьцяўляе прыём заяваў аб выплаце кампэнсацыі ўкладаў, прыцягнутых „БСБ Банкам“. Правяраюцца пашпартныя зьвесткі, раздрукоўваецца рэестар абавязаньняў „БСБ Банку“. Калі ўсё супадае, грамадзянін піша заяву аб вяртаньні грашовых сродкаў».

Сродкі ўкладчыку мусяць вярнуць на працягу 30 дзён. У спрэчных сытуацыях будзе падключацца Агенцтва гарантаванай кампэнсацыі банкаўскіх укладаў.

26 чэрвеня Нацыянальны банк Беларусі адклікаў ліцэнзію «БСБ Банку» у частцы асобных апэрацый зь фізычнымі асобамі. Рашэньне прынятае з улікам выяўленых падчас праверкі парушэньняў і недахопаў у дзейнасьці фінансавай установы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG