Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За некалькіх дзён з «БСБ Банку» забралі 15 мільёнаў даляраў укладаў


Кліенты «БСБ-Банку» за некалькі дзён зьнялі з рахункаў агулам 15 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамляе прэсавая служба гэтай фінансавай установы.

Ад 26 чэрвеня Нацыянальны банк Беларусі адклікае ў «БСБ Банку» ліцэнзію на банкаўскія апэрацыі з дэпазытамі фізычных асобаў.

Тым часам у банку расказалі, што рабіць кліентам, якія хочуць і далей карыстацца сваімі банкаўскімі карткамі.

Так, кіраўніцтва «БСБ Банку» запэўнівае, што аплатныя карткі будуць дзейнічаць і пасьля 26 чэрвеня, пры гэтым іх не давядзецца мяняць. Са згоды кліента рахункі ўладальнікаў аплатных картак фізычных асобаў будуць адкрытыя ў «БНБ Банку», і на іх перавядуць рэшту грошай. Перавод рахункаў адбудзецца на працягу аднаго банкаўскага дня без перавыпуску картак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG