Прэзыдэнт Украіны ізноў запатрабаваў ад праваахоўных органаў справаздачы па справе забітага журналіста. Пятро Парашэнка заяўвіў, што праваахоўныя органы павінны ў бліжэйшы час правесьці публічную справаздачу аб выніках сьледзтва ў справе пра забойства журналіста Паўла Шарамета.
Міністэрства энэргетыкі Беларусі паведаміла пра пачатак плянаваньня могільніку радыеактыўных адкідаў БелАЭС на тэрыторыі Беларусі — могільнік для станцыі, што плянуюць запусьціць у 2019 годзе, мяркуюць збудаваць толькі да 2030-га, да таго адбросы будуць захоўвацца на тэрыторыі АЭС.
Якія пагрозы для Беларусі і суседзяў нясе будаўніцтва АЭС? Ці магчыма яго спыніць, ці змагацца ўжо позна? Размова з былым сябрам Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савету СССР, кандыдатам тэхнічных навук Юрыем Варонежцавым
Якія пагрозы для Беларусі і суседзяў нясе будаўніцтва АЭС і ці магчыма яго спыніць, ці змагацца ўжо позна. Размова з былым дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР Юрыем Варонежцавым.
Эўрапейскі суд па правах чалавека (ЭСПЧ) прызнаў законным уведзеную ў Бэльгіі забарону на нашэньне нікабаў (мусульманскіх хустак, якія амаль цалкам хаваюць аблічча).
Сёньня Эўразьвяз адзначае дзень памяці ахвяраў трагедыі ў Срэбраніцы, дзе каля васьмі тысячаў басьнійскіх мусульманаў былі забітыя вайсковымі злучэньнямі басьнійскіх сэрбаў падчас вайны на Бальканах.
Беларусам, якія сплацілі «збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў» за 2015 год, пачалі вяртаць грошы — пры ўмове працаўладкаваньня «дармаеда». Міністэрства падаткаў і збораў удакладніла 10 чэрвеня парадак вяртаньня збору.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйнай скаргі рупліўца беларускай мовы Гэніка Лойкі на рашэньне суду Фрунзэнскага раёну Менску.
Гарадзенскі абласны суд адмовіў у задавальненьні скаргі Адміністрацыі Ленінскага РАУС Горадні на рашэньне Ленінскага суду, паводле якога была спыненая адміністрацыйная справа ў дачыненьні Сяргея і Вольгі Верамеенкаў.
Паводле інфармацыі арганізатара, маскоўскай штаб-кватэры Ўсясьветнай асацыяцыі расейскай прэсы, чакаецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкі. На форум прыедуць прадстаўнікі 52 краінаў.
Прэзыдэнцкі ўказ № 240 аб адрасных жыльлёвых субсыдыях, які набудзе сілу 6 жніўня, як выявілася, заменіць сабой іншы — указ № 585 аб дапамозе маладым і шматдзетным сем’ям пры будаўніцтве жыльля.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі нагадаў, што чаканая працягласьць жыцьця беларусаў склала на 2016 год 74,1 года. Гэта на 1,9 года больш за чаканую працягласьць жыцьця ў 2012-м.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заявіў, што біямэтрычны кантроль для замежнікаў на мяжы павінен запрацаваць не пазьней за 1 студзеня 2018 году.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьвярнуў увагу на тое, што ў «справе патрыётаў» перасьлед фігурантаў за «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» быў спынены, але не была спыненая сама справа аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», ад якой раней адмовіўся КДБ.
Між горадам і вёскай у Беларусі існуе значны эканамічны разрыў. Доля беднасьці (рэальных даходаў, якія меншыя за пражытачны мінімум) у сельскіх раёнах складае 15–20%, вынікае са справаздачы Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру.
Кангрэсмэн з ЗША Крыс Сьміт, які напісаў усе тры рэдакцыі Акту аб дэмакратыі ў Беларусі і заяўляў, што «месца Лукашэнкі — у Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе», даў інтэрвію парталу Tut.by.
Звароты наконт правядзеньня ў цэнтры Менску вайсковых парадаў і перанясеньня іх за межы сталіцы былі накіраваныя ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і Міністэрства абароны, паведаміў на Facebook стваральнік пэтыцыяў, блогер Антон Матолька.
Канстанцін Бурыкін прызнаны вінаватым у незаконным захоўваньні зброі і боепрыпасаў і асуджаны на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасьці.
Пракурор Вікторыя Паляшчук просіць прызнаць дзьвюх настаўніц сярэдняй школы № 11 г. Маладэчна вінаватымі ў неналежным выкананьні абавязкаў, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць школьніцы на ўборцы бульбы.
10 ліпеня ў Заводзкім раённым судзе Менску аб’явяць прысуд Канстанціну Бурыкіну, былому настаяцелю царквы ў пасёлку Гатава пад Менскам, вядомаму таксама як «бацюшка са свастыкай» праз адпаведныя тату і сувязі з нацыяналістычнай расейскай арганізацыяй РНЕ.
Гомельскі блогер Максім Філіповіч распавёў на Facebook пра чарговую позву на адміністрацыйны працэс супраць яго. У гарадзкі аддзел міліцыі Савецкага РАУС Гомлю яго запрасіў праз SMS участковы інспэктар Акуліч Д. В.
Актывісты ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» паставілі 16 мэмарыяльных крыжоў на ўзьлеску каля вёсак Хайсы і Дрыкольле. Паводле ўспамінаў мясцовых старажылаў, у 1937-1940-я гады тут адбываліся «сталінскія расстрэлы».
У Дарагічыне на Берасьцейшчыне на мяжы закрыцьця мясцовы камбікормавы завод. Каля 300 чалавек чакаюць звальненьня, а прадпрыемства выкупляе ранейшы канкурэнт з Жабінкі.
Чаканая працягласьць жыцьця ў Беларусі за апошнія 5 гадоў павялічылася ў сярэднім на 1,9 года і склала ў 2016 годзе 74,1 года.
У сацыяльных сетках разгарэўся скандал з-за «наезду» музыкі Сяргея Міхалка на адрас блогера Антона Матолькі.
Актывіст Зьміцер Паліенка пазбаўлены спатканьняў на 3 месяцы за парушэньне парадку ў Бабруйскай калёніі. Пра гэта палітвязень напісаў у лісьце сябрам.
У канцы чэрвеня брытанская газэта The Guardian выйшла з сэнсацыйным загалоўкам «Пасьля забароны курыць у закрытых памяшканьнях сьмяротнасьць ад хваробаў сэрца зьменшылася больш чым на 20%».
Беларусам, якія сплацілі «збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў» за 2015 год, пачалі вяртаць грошы, заявіла БЕЛТА намесьніца міністра падаткаў і збораў Сьвятлана Шаўчэнка.
8 ліпеня ў Менску пахаваюць Вікторыю Ткачук — грамадзкую актывістку, якая літаральна за месяц «згарэла» ад анкалягічнай хваробы. Ёй было 39 гадоў.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі заявіў пра намер правесьці 7 ліпеня акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі і супраць беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».
У 2003 годзе суд прызнаў Завадзкага памерлым, хоць цела яго не было знойдзена ні тады, ні цяпер.
Cудзьдзя Чыгуначнага раёну Гомля Дзьмітры Дзябой 6 ліпеня адхіліў пазоў архітэктара Сяргея Ляпіна за абразу гонару, годнасьці й спраўнай рэпутацыі да афіцыйнай газэты «Гомельская праўда» і яе карэспандэнта Рамана Старавойтава.
Пячэрскі раённы суд Кіева сёньня мае ўхваліць рашэньне пра меру стрыманьня для беларускага добраахвотніка, сябра добраахвотніцкага батальёну ОУН ва Ўкраіне Васіля Парфянкова. Яго абвінавачваюць ува ўчыненьні дзеяньняў, што пагражаюць грамадзкаму парадку.
У Маскве актывіст Аляксандар Тураўскі застаецца ў бальніцы з-за траўмы галавы, атрыманай пры затрыманьні паліцыянтамі падчас ператрусу ў штабе Аляксея Навальнага.
У бібліятэках Архангельскай вобласьці Расеі прыбіраюць з паліц кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Фонду Сораса.
За апошнія два гады колькасьць расейскіх турыстаў у Беларусь скарацілася на 15%, паведаміў БелаПАН намесьнік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной 6 ліпеня падчас канфэрэнцыі па брэндынгу дэстынацый у Менску.
У Варшаве знаходзіцца карэспандэнт Свабоды Франак Вячорка, які падзяліўся сваімі ўражаньнямі.
Указам «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзянаў пры будаўніцтве ці рэканструкцыі жылых памяшканьняў» Аляксандар Лукашэнка ўвёў у дадатак да існай сыстэмы льготнага крэдытаваньня новы від падтрымкі — дзяржаўныя адрасныя субсыдыі.
6 ліпеня 1253 году адбылася каранацыя Міндоўга, які заклаў падмурак дзяржаўнасьці ВКЛ. У сувязі з гэтым актывісты «Моладзі БНФ» распачынаюць збор подпісаў за ініцыятыву ўганараваньня памяці гэтай гістарычнай асобы.
Бацька 36-гадовага маёра Кайла Тафэля са штату Джорджыя (ЗША) шукае адказы на пытаньні пра загадкавую сьмерць сына ў Беларусі. Кевін Тайфэль кажа, што адказы на яго пытаньні, верагодна, створаць толькі новыя пытаньні.
Матэрыялы справы міліцыянта Ўладзіслава Антоненкі перададзеныя ў суд Чыгуначнага раёну Гомля, перадае Tut.by. Супраць яго раней распачалі крымінальную справу за хуліганства. Дата суду не анансаваная.
Чаму жанчыны зь вялікім памерам грудзей не захацелі ўдзельнічаць у праекце #такаякакесть375? Як пераадолець комплексы і стэрэатыпы? Чым адрозьніваюцца мужчыны ў стаўленьні да свайго цела ад жанчынаў?
Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай рашэньнем прэзыдыюму Бабруйскага гарадзкога савету дэпутатаў і Бабруйскага гарадзкога выканаўчага камітэту прысвоена званьне ганаровага грамадзяніна гораду Бабруйску.
Сузаснавальнік «Арт-сядзібы» і дырэктар крамы Symbal.by Павал Белавус расказаў на Facebook, як 29 чэрвеня ўзяў удзел у ток-шоў «Что происходит», якое ладзіць дзяржаўны тэлеканал СТВ для «РТР-Беларусь».
Спэцыяльны дакладчык Рады ААН аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці наведаў офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Менску.
Баец зьмешаных адзінаборстваў Мурад Амрыеў вечарам 3 ліпеня зноў зьбег ад узброеных паліцыянтаў. Яны прыйшлі ў кватэру супрацоўніка Камітэта па прадухіленьні катаваньняў у Пяцігорску, Стаўрапольскі край, дзе знаходзіўся чачэнец, які ў гэтым горадзе праходзіў лячэньне.
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і старшыня Сацыяльна-хрысьціянскага руху Вольга Кавалькова сустрэліся 5 ліпеня са спэцдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харасьці.
Анансаваная на 6 і 7 ліпеня паездка нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч на Гомельшчыну адтэрміноўваецца.
Менскі гарадзкі суд разгледзіць скаргу жыхаркі Менску Людмілы Сінюк, якую Цэнтральны раённы суд аштрафаваў у чэрвені за лаянку ў адрас супрацоўнікаў міліцыі.
Загрузіць яшчэ