У нядзелю, 25 чэрвеня, адбудзецца заключная зь летніх талокаў у Курапатах, прысьвечаных пазначэньню на мясцовасьці абʼектаў гістарычнай тапаграфіі. Падчас талакі плянуецца завяршыць пазначэньне палявога ўчастку «Дарогі сьмерці» ў полі на ўсход ад урочышча, а таксама двух месцаў, дзе раней знаходзіліся абʼекты аховы расстрэльнага палігону.