Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі дазволілі вырошчваць каноплі для асабістых патрэбаў


У Грузіі адмянілі пакараньне за вырошчваньне канопляў для асабістага карыстаньня.

Рашэньне прынята ў адказ на зварот групы грамадзянаў, якія запатрабавалі прызнаць неканстытуцыйнымі некалькі нормаў Крымінальнага кодэкса, якія тычацца маштабаў пакараньня за вырошчваньне канопляў, паведамляе Інтэрфакс.

Канстытуцыйны суд пастанавіў, што ў выпадку калі гаворка ідзе пра 63,73 ці 150,72 грамаў наркатычнага сродку, то небясьпека збыту адсутнічае. Аднак пры атрыманьні 265,49 грамаў канопляў крымінальнае пакараньне застаецца ў сіле, паколькі ёсьць пагроза распаўсюду.

Пры гэтым суд назваў непрапарцыйным пакараньне па гэтым артыкуле — ад 6 да 12 гадоў зьняволеньня. 16 чэрвеня парлямэнт Грузіі значна лібэралізаваў палітыку ў галіне абыходжаньня з наркатычнымі сродкамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG