Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Паводзіны мае ганебныя», — звольнены веткаўскі міліцыянт прызнаў, што дарэмна пабіў падлетка


У залі суду. Справа — Уладзіслаў Антоненка, зьлева — пацярпелы з маці

19 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомлю пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні былога начальніка Веткаўскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Ўладзіслава Антоненкі. Ён абвінавачваецца ў хуліганстве.

Інцыдэнт з удзелам Антоненкі здарыўся 25 красавіка ў Ветцы. У непрацоўны час міліцыянт прычапіўся да 16-гадовага падлетка і пусьціў у ход кулакі. Здарэньне расьсьледавалі супрацоўнікі УСК Гомельскай вобласьці, у выніку падпалкоўніка звольнілі са службы за парушэньне правілаў прафэсійнай этыкі.

Сёньня ў судзе сваю віну Ўладзіслаў Антоненка прызнаў цалкам. Сказаў, што быў нападпітку: са знаёмым яны выпілі бутэльку гарэлкі, потым запілі півам. Позна ўвечары гуляў з сабакам, нехта зрабіў заўвагу, што сабака без намордніка. У адказ падышоў і стукнуў, як аказалася, падлетка («Памылкова», — удакладніў былы міліцыянт). Ён прызнаў, што ягоныя «паводзіны цалкам ганебныя».

Пасаду начальніка Веткаўскага РАУС Антоненка займаў ад чэрвеня 2015 году. Да гэтага ў званьні маёра служыў намесьнікам начальніка міліцыі.

XS
SM
MD
LG