Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць былога начальніка міліцыі зь Веткі, які пабіў непаўналетняга


У залі суду. Справа — Уладзіслаў Антоненка, зьлева — пацярпелы з маці

19 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомлю пачынаецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да былога начальніка Веткаўскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Ўладзіслава Антоненкі.

Ён абвінавачваецца ў хуліганстве. Інцыдэнт з удзелам Антоненкі здарыўся 25 красавіка ў Ветцы. У непрацоўны час міліцыянт прычапіўся да 16-гадовага падлетка, а пачуўшы штосьці непрыемнае ў адказ, пусьціў у ход кулакі. Дабавіў начальнік хлопцу, калі на месца здарэньня прыехаў нарад міліцыі.

У траўні падпалкоўніка звольнілі са службы за парушэньне правілаў прафэсійнай этыкі.

Пасаду начальніка Веткаўскага РАУС Антоненка займаў з чэрвеня 2015 году. Да гэтага ў званьні маёра служыў намесьнікам начальніка міліцыі.

Здарэньне ў Ветцы дасьледавалі супрацоўнікі УСК Гомельскай вобласьці.

XS
SM
MD
LG