Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 ліпеня сваякі і калегі наведаюць магілу Паўла Шарамета


У гадавіну забойства вядомага журналіста Паўла Шарамета сваякі і калегі зьбіраюцца наведаць ягоную магілу на Паўночных могілках пад Менскам а 12-й гадзіне.

Ад’езд плянуецца аб 11-й гадзіне ад офісу арганізацыі (вул. Кальварыйская, д. 16 (офісны цэнтар «Парус»), паведамляе БАЖ.

Дабрацца туды можна і самастойна.

Павел Шарамет, які з 2011 году жыў і працаваў ва Ўкраіне, загінуў у Кіеве раніцай 20 ліпеня 2016-га ў выніку падрываньня машыны. Выбух адбыўся ў 7.45 на рагу вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, спрацавала выбухоўка магутнасьцю 400-600 грамаў у тратылавым эквіваленце. Нацыянальная паліцыя Ўкраіны распачала крымінальную справу паводле артыкулу «Наўмыснае забойства». Да расьсьледаваньня падключыліся супрацоўнікі ФБР, па дапамогу да якіх зьвярнуліся ўкраінскія ўлады.

Помста за прафэсійную дзейнасьць сьледзтва лічыць галоўнай вэрсіяй забойства.

«Украінская праўда» апублікавала «Міжнародную справаздачу аб забойстве Шарамета: няма адказаў, няма прагрэсу».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG