Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны ізноў запатрабаваў ад праваахоўных органаў справаздачы па справе забітага журналіста. Пятро Парашэнка заяўвіў, што праваахоўныя органы павінны ў бліжэйшы час правесьці публічную справаздачу аб выніках сьледзтва ў справе пра забойства журналіста Паўла Шарамета.

Пра гэта ён сказаў сёньня на сустрэчы са сваякамі Паўла Шарамета і прадстаўнікамі Міжнароднага камітэту абароны журналістаў. На сустрэчы прысутнічала маці Паўла Шарамета Людміла і былая грамадзянская жонка забітага журналіста Алена Прытула.

Пятро Парашэнка запэўніў, што гатовы зрабіць усё, што ад яго залежыць, для поўнага расьсьледаваньня, і адзначыў, што, як і журналісты, зацікаўлены ў празрыстым расьсьледаваньні забойства Паўла Шарамета.

Беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст Павал Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўтамабіля. Паліцыя кваліфікуе яго гібель як наўмыснае забойства, учыненае спосабам, небясьпечным для жыцьця многіх людзей.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG