Актывіст Зьміцер Паліенка пазбаўлены спатканьняў на 3 месяцы за парушэньне парадку ў Бабруйскай калёніі. Пра гэта палітвязень напісаў у лісьце сябрам.
У канцы чэрвеня брытанская газэта The Guardian выйшла з сэнсацыйным загалоўкам «Пасьля забароны курыць у закрытых памяшканьнях сьмяротнасьць ад хваробаў сэрца зьменшылася больш чым на 20%».
Беларусам, якія сплацілі «збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў» за 2015 год, пачалі вяртаць грошы, заявіла БЕЛТА намесьніца міністра падаткаў і збораў Сьвятлана Шаўчэнка.
8 ліпеня ў Менску пахаваюць Вікторыю Ткачук — грамадзкую актывістку, якая літаральна за месяц «згарэла» ад анкалягічнай хваробы. Ёй было 39 гадоў.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі заявіў пра намер правесьці 7 ліпеня акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі і супраць беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».
У 2003 годзе суд прызнаў Завадзкага памерлым, хоць цела яго не было знойдзена ні тады, ні цяпер.
Cудзьдзя Чыгуначнага раёну Гомля Дзьмітры Дзябой 6 ліпеня адхіліў пазоў архітэктара Сяргея Ляпіна за абразу гонару, годнасьці й спраўнай рэпутацыі да афіцыйнай газэты «Гомельская праўда» і яе карэспандэнта Рамана Старавойтава.
Пячэрскі раённы суд Кіева сёньня мае ўхваліць рашэньне пра меру стрыманьня для беларускага добраахвотніка, сябра добраахвотніцкага батальёну ОУН ва Ўкраіне Васіля Парфянкова. Яго абвінавачваюць ува ўчыненьні дзеяньняў, што пагражаюць грамадзкаму парадку.
У Маскве актывіст Аляксандар Тураўскі застаецца ў бальніцы з-за траўмы галавы, атрыманай пры затрыманьні паліцыянтамі падчас ператрусу ў штабе Аляксея Навальнага.
У бібліятэках Архангельскай вобласьці Расеі прыбіраюць з паліц кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Фонду Сораса.
За апошнія два гады колькасьць расейскіх турыстаў у Беларусь скарацілася на 15%, паведаміў БелаПАН намесьнік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной 6 ліпеня падчас канфэрэнцыі па брэндынгу дэстынацый у Менску.
У Варшаве знаходзіцца карэспандэнт Свабоды Франак Вячорка, які падзяліўся сваімі ўражаньнямі.
Указам «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзянаў пры будаўніцтве ці рэканструкцыі жылых памяшканьняў» Аляксандар Лукашэнка ўвёў у дадатак да існай сыстэмы льготнага крэдытаваньня новы від падтрымкі — дзяржаўныя адрасныя субсыдыі.
6 ліпеня 1253 году адбылася каранацыя Міндоўга, які заклаў падмурак дзяржаўнасьці ВКЛ. У сувязі з гэтым актывісты «Моладзі БНФ» распачынаюць збор подпісаў за ініцыятыву ўганараваньня памяці гэтай гістарычнай асобы.
Бацька 36-гадовага маёра Кайла Тафэля са штату Джорджыя (ЗША) шукае адказы на пытаньні пра загадкавую сьмерць сына ў Беларусі. Кевін Тайфэль кажа, што адказы на яго пытаньні, верагодна, створаць толькі новыя пытаньні.
Матэрыялы справы міліцыянта Ўладзіслава Антоненкі перададзеныя ў суд Чыгуначнага раёну Гомля, перадае Tut.by. Супраць яго раней распачалі крымінальную справу за хуліганства. Дата суду не анансаваная.
Чаму жанчыны зь вялікім памерам грудзей не захацелі ўдзельнічаць у праекце #такаякакесть375? Як пераадолець комплексы і стэрэатыпы? Чым адрозьніваюцца мужчыны ў стаўленьні да свайго цела ад жанчынаў?
Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай рашэньнем прэзыдыюму Бабруйскага гарадзкога савету дэпутатаў і Бабруйскага гарадзкога выканаўчага камітэту прысвоена званьне ганаровага грамадзяніна гораду Бабруйску.
Сузаснавальнік «Арт-сядзібы» і дырэктар крамы Symbal.by Павал Белавус расказаў на Facebook, як 29 чэрвеня ўзяў удзел у ток-шоў «Что происходит», якое ладзіць дзяржаўны тэлеканал СТВ для «РТР-Беларусь».
Спэцыяльны дакладчык Рады ААН аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці наведаў офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Менску.
Баец зьмешаных адзінаборстваў Мурад Амрыеў вечарам 3 ліпеня зноў зьбег ад узброеных паліцыянтаў. Яны прыйшлі ў кватэру супрацоўніка Камітэта па прадухіленьні катаваньняў у Пяцігорску, Стаўрапольскі край, дзе знаходзіўся чачэнец, які ў гэтым горадзе праходзіў лячэньне.
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і старшыня Сацыяльна-хрысьціянскага руху Вольга Кавалькова сустрэліся 5 ліпеня са спэцдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харасьці.
Анансаваная на 6 і 7 ліпеня паездка нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч на Гомельшчыну адтэрміноўваецца.
Менскі гарадзкі суд разгледзіць скаргу жыхаркі Менску Людмілы Сінюк, якую Цэнтральны раённы суд аштрафаваў у чэрвені за лаянку ў адрас супрацоўнікаў міліцыі.
Беларускі грамадзкі форум «Свабоду палітвязьням» зьвярнуўся да ПА АБСЭ, камітэту ў палітычных пытаньнях і дэмакратыі Рады Эўропы, амбасадаў замежных краінаў і адмысловага дакладчыка ААН па Беларусі з просьбай узяць пад шчыльны кантроль сытуацыю з правамі чалавека ў краіне.
З прэзыдэнцкага фонду падтрымкі культуры і мастацтва будзе выдаткавана амаль 370 тысяч рублёў на рэстаўрацыйныя работы і капітальны рамонт Барысаглебскай (Калоскай) царквы XII ст. ў Горадні і кансэрвацыю Княскай вежы Крэўскага замка XIV ст. Такое рашэньне зацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка.
Дэпартамэнт міграцыі МУС Літвы пастанавіў адмовіць у палітычным прытулку расейскаму журналісту, былому супрацоўніку расейскай «Новой газеты» і расейскай службы Свабоды Яўгену Цітову.
У Пецярбургу на 99-м годзе жыцьця памёр пісьменьнік Данііл Гранін. Апошнія некалькі дзён ён знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленьні і быў падлучаны да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Премʼер-міністар Францыі Эдуар Філіп прадставіў дэпутатам Нацыянальнага сходу праграму дзейнасьці ўраду.
Міністар падаткаў і збораў Беларусі Сяргей Налівайка паабяцаў, што новых падаткаў налета ў Беларусі ня будзе. Не плянуецца падвышаць і стаўкі збораў — за выключэньнем індэксацыі ставак, вызначаных у беларускіх рублях.
Настаўніцу 11-й маладэчанскай школы Ірыну Апанасевіч абвінавацілі ў нядбайнасьці, якая прывяла да сьмерці вучаніцы. Якія былі акалічнасьці здарэньня, як фармавалася група школьнікаў і як клапаціліся пра бясьпеку ў гаспадарцы, цяпер высьвятляе суд.
«Самаходныя сокавыціскалкі», «балістычныя снопавязалкі», агракарнавал — як толькі іранічна і саркастычна не называлі ў сеціве менскі парад 3 ліпеня, калі сьледам за вайсковай тэхнікай праходзіць «выстава дасягненьняў народнай гаспадаркі» на колах.
А 18-й гадзіне вечара ў менскім Палацы барацьбы імя А.Мядзьведзя на вуліцы Каліноўскага, 55б, пройдзе прэзэнтацыя праекту забудовы раёну ўздоўж вуліцы Каліноўскага ад Лагойскага тракту да вуліцы Славінскага.
Разьвітаньне з выбітным дыялектолягам Аляксандрам Крывіцкім (1927–2017) пройдзе сёньня, 4 ліпеня, у рытуальнай залі ў Менску на вуліцы Чырвонаармейскай, 10 (ад 12:00 да 15:00). Прафэсар Эльжбета Смулкова ўспамінае калегу і просіць адшукаць і выдаць ягоныя дыялекталягічныя мапы.
Дацэнт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Пэтр Войт, які на Міжнародным сымпозіюме ў сярэдзіне чэрвеня прапанаваў лічыць выяву апостала Яна з кнігі Прамудрасьці Божай другім партрэтам Скарыны, прапануе адкінуць міты, якія, на яго думку, склаліся вакол беларускага першадрукара.
Па Магілёве разьяжджае машына з нумарамі «Луганскай народнай рэспублікі», якую не прызнае Рэспубліка Беларусь.
Генпракуратура Літвы завяршыла дасудовае расьсьледаваньне ў дачыненьні да яшчэ двух падазраваных у справе аб падзеях 13 студзеня 1991 году ў Вільні і перадала справу ў суд.
За парадам войскаў у Менску з нагоды афіцыйнага дня незалежнасьці Беларусі назірала расейская ваенная дэлегацыя на чале з галоўным вайскаводам Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сілаў Расеі генэралам-палкоўнікам Андрэем Сердзюковым.
3 ліпеня ў афіцыйны Дзень Незалежнасьці Мікола Статкевіч заклікаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць пратэст, у тым ліку супраць сумесных вайсковых вучэньняў з Расеяй «Захад-2017».
Заснавальнік «Лябараторыі Касьперскага» Яўгеній Касьперскі заявіў, што гатовы даць уладам ЗША зыходны код яго праграм і даць паказаньні ў Кангрэсе, каб зьняць падазрэньні з кампаніі ў супрацоўніцтве з расейскім уладамі. Пра гэта Касьперскі паведаміў у інтэрвію Associated Press.
Брытанскі астрафізык і прафэсар Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэту Стывэн Гокінг напярэдадні 75-годзьдзя ў інтэрвію ВВС скрытыкаваў нядаўняе рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб выхадзе з Парыскага кліматычнага пагадненьня.
Калумніста адной з саудаўскіх газэт часова адхілілі ад працы праз тое, што ён выкарыстаў у адносінах да караля краіны Салмана Сауда эпітэты, якімі прынята надзяляць выключна імя Алаха. Журналіст быў пакараны па просьбе самога манарха Салмана.
У горадзе Авіньён на поўдні Францыі ў выніку страляніны ля мячэці параненыя прынамсі 8 чалавек. Мясцовая паліцыя лічыць інцыдэнт хутчэй «зьвядзеньнем рахункаў», чым тэрарыстычнай атакай.
Сержука Вітушкі ня стала 2 ліпеня 2012 году. Падборка: Сяржук Вітушка на Свабодзе (фота, відэа, інтэрвію)
Кожнае складное крыло мае памер 5 мэтраў, уся птушка 11 мэтраў, на яе выраб пайшло 2.7х20 мэтраў тканіны. У птушкі 100 велізарных чорных пёраў і 400 белых.
Упершыню за многія гады на сьвята нацыянальных дыяспараў у Магілеве старшыня гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў прыйшоў не ў беларускай вышыванай кашулі, а ў дзелавым строі.
Месцам правядзеньня эўрапейскага разьвітаньня з Гэльмутам Колем быў абраны Страсбург. Падобная цырымонія разьвітаньня зь дзяржаўным дзеячам праводзіцца ў ЭЗ упершыню. У цырымоніі ўзялі ўдзел кіраўнікі ЭЗ, лідэры ЗША, Расеі, Францыі і Нямеччыны.
Чарніц цяпер ня так багата на рынках Гомеля, але прыгожыя лясныя ягады ўжо зьявіліся на гандлёвых радах.
У Горадні на 61-м годзе жыцьця памёр, доктар філялягічных навук, прафэсар, літаратуразнаўца, літаратурны крытык Ігар Жук.
Загрузіць яшчэ