У Зэльве адзначылі 107-я ўгодкі нараджэньня Ларысы Геніюш. Яна нарадзілася 9 жніўня 1910 году.
На заклік беларускага журналіста і арганізатара курсаў беларускай мовы Глеба Лабадзенкі, які заклікаў замяняць у Фэйсбуку фатаздымкі на партрэт Скарыны, адгукнуліся дзясяткі карыстальнікаў сацыяльных сетак.
Як паведаміла ў Фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца ўпраўленьня сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусі ў Віцебскай вобласьці Сьвятлана Сахарава, у дачыненьні да 39-гадовага грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі распачатая крымінальная справа за арганізацыю занятку прастытуцыяй.
Свабода паглядзела, як адзначаецца 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня на сайтах афіцыйных дзяржаўных устаноў, а таксама на інтэрнэт-старонках незалежных інфармацыйных выданьняў.
Беларускі журналіст і арганізатар курсаў беларускай мовы напісаў пра гэта 6 жніўня ў Фэйсбуку з нагоды 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня.
Турыстаў, аднаму зь якіх 36 гадоў, а другому — 49, адпусьцілі з-пад варты пасьля ўнясеньня кожным з іх закладу ў памеры 500 эўра.
На фэстывалі «Хмяльнога пеннага», што праходзіць у Менску 5 жніўня, прадаюць кубкі з выявамі Уладзімера Пуціна і савецкай сымболікі.
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Мікалай Герасіменка.
Офіс прафсаюзу РЭП на вуліцы Кульман, у якім 2 жніўня адбыўся ператрус, цалкам аднавіў працу, нягледзячы на канфіскацыю аргтэхнікі. Рэпартаж Свабоды.
Распараджэньне кіраўніка дзяржавы працаўладкаваць усіх беспрацоўных да 1 траўня засталося нявыкананым.
Сёньня я думаю, што мой творчы лёс без Івана Антонавіча склаўся б іначай. Янку Брыля ўзгадвае пісьменьніца Вольга Іпатава
Да нядаўняга часу Воранава на Горадзеншчыне заставалася адным з самых закрытых раённых цэнтраў Беларусі.
У групах абяцаюць навучыць будаваць стасункі зь людзьмі і даваць рады цяжкім сытуацыям, забясьпечыць кансультацыю псыхоляга, а таксама даць падтрымку ад людзей, якія знаходзяцца ў падобных абставінах.
Суд Цэнтральнага раёну Менску вынес пастанову аб пакараньні 10-суткавым адміністрацыйным арыштам каардынатара Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў Менскай вобласьці Паўла Пракаповіча.
Футбольны клюб БАТЭ з Барысава, нягледзячы на дачаснае завяршэньне для сябе кваліфікацыйнага турніру Лігі чэмпіёнаў, ужо зарабіў 1 мільён эўраў. А мае шанец разбагацець яшчэ на 2,6 мільёна эўраў, — падлічылі журналісты by.tribuna.com.
4 жніўня адбыўся агульны сход акцыянэраў ЗАТ «БСБ Банк», падчас якога прынятыя кадравыя рашэньні. Старшынём праўленьня «БСБ Банк» прызначаны Сяргей Дубкоў, а кіраўніцай камітэту па рызыках — Надзея Ермакова.
4 жніўня суд Гомельскага раёну разгледзіць адміністрацыйны пратакол у адносінах да незалежнай журналісткі-фрылянсэркі Ларысы Шчыраковай
Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР прынялі 27 ліпеня 1990 году, а 25 жніўня 1991-га Вярхоўны Савет надаў ёй статус канстытуцыйнага акту, у выніку чаго Беларусь афіцыйна стала незалежнай дзяржавай.
Дзяўчыне з Ваўкавыску па выніках разгляду адміністрацыйнай справы аб «парушэньні парадку правядзеньня мітынгаў» вынесьлі папярэджаньне,
Беларускі бізнэсовец Віктар Пракапеня ня стане ўладальнікам банкаў — чуткі пра гэта ён сам пацьвердзіў Tut.by.
Людзям, якія разглядаюць ЗША як адну з магчымых краін для пераезду, варта загадзя рыхтавацца да пераменаў і, магчыма, зьмяніць сваю міграцыйную стратэгію.
У 2016 годзе 2042 жыхары Беларусі скончылі самагубствам — 1656 мужчынаў і 386 жанчын. Мала гэта ці шмат? Існуе пабытовае ўяўленьне, што самазабойствы — даволі рэдкая зьява. Між тым колькасьць самазабойстваў у шмат разоў пераўзыходзіць колькасьць забойстваў у грамадзтве.
Лідэр Беларускіх незалежных прафсаюзаў Мікалай Зімін і скарбніца гэтага прафсаюзу Сьняжана Грынцэвіч праходзяць сьведкамі ў крымінальнай справе, якую завялі супраць кіраўнікоў аднаго з прафсаюзаў.
Генадзь Фядыніч расказаў Свабодзе пра некаторыя дэталі свайго затрыманьня
Гэтае патрабаваньне стала ключавым пунктам звароту, які прынялі 3 жніўня кіраўнікі шэрагу палітычных партый і грамадзкіх арганізацый Беларусі.
У КДК паведамілі, што крымінальная справа распачатая паводле фактаў нявыплаты падаткаў.
3 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Менска пачаўся працэс над відэаапэратарам тэлеканалу «Белсат» Аляксандрам Баразенкам. Вёў паседжаньне судзьдзя Дзьмітры Цыкал.
Пасьля заслухоўваньня дакладу пра дэмаграфічную сытуацыю ў Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дынаміку прыросту насельніцтва Беларусі трэба павялічваць
Магілёўскі аблвыканкам не знайшоў падставаў адправіць у адстаўку старшыню Крычаўскага райвыканкаму Васіля Сысоева. Зварот за адстаўку чыноўніка падпісалі 418 жыхароў раёну. На думку незадаволеных грамадзянаў, Сысоеў не дае рады сваім абавязкам.
3 жніўня футбольны клюб «Дынама» (Менск) разам з культурніцкай арганізацыяй «Арт Сядзіба» ладзяць акцыю #беларускаястужка
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі падрыхтавала праект закону аб павелічэньні тэрміну, у які іншаземцам можна знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі, з 5 да 10 дзён.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля вынес прысуд у дачыненьні былога начальніка Веткаўскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Ўладзіслава Антоненкі. Паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу ён прызнаны вінаватым у хуліганстве і аштрафаваны за зьбіцьцё падлетка Вадзіма Шрэмава на 30 базавых велічыняў, што складае 690 рублёў.
Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і былая рэдактарка прафсаюзнага сайту praca-by.info Натальля Пічужкіна адпушчаныя пасьля допыту.
5 жніўня ў менскім Палацы мастацтва адбудзецца адкрыцьцё выставы дзіцячай і моладзевай творчасьці «Францішак Скарына — наш лёс, наша мінулае, наша будучыня». Імпрэза прысьвечаная 500-гадоваму юбілею беларускага кнігадруку.
У перадачы «Толькі жанчыны» абмяркоўваем стэрэатыпы пра бляндынак і тое, наколькі прыжыўся заходні штамп пра бляндынку сярод беларусаў, на што можа ўплываць колер валасоў, і ці можна выкарыстоўваць «бляндыністасьць» у палітыцы.
Магілёўскі праваабаронца Аляксандар Буракоў вінаваціць міліцыю ў распальваньні міжнацыянальнай варажнечы.
2 жніўня кіраўніцтва аргкамітэту ў справе стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі перадае ў Генэральную пракуратуру Беларусі дзьве заявы.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў 2 жніўня ўказ № 274 пра дзяржаўную падтрымку маладым і шматдзетным сем’ям у будаўніцтве жытла. Сам указ яшчэ не апублікаваны, пра яго зьмест вядома толькі з паведамленьня прэс-службы Лукашэнкі
Эколягі разьлічылі штогадовую мяжу дапушчальнага выкарыстаньня рэсурсаў плянэты. 2 жніўня гэтая мяжа перакрочаная.
2 жніўня суд Чыгуначнага раёну Гомлю вынес прысуд у дачыненьні былога начальніка Веткаўскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Ўладзіслава Антоненкі. Ён прызнаны вінаватым у хуліганстве і аштрафаваны за зьбіцьцё падлетка Вадзіма Шрэмава на 30 базавых велічыняў, што складае 690 рублёў
У судзе Маскоўскага раёну Менска абвешчаны прысуд 29-гадоваму супрацоўніку заводу «Керамін» Андрэю Гаўрошу, які ў навагоднюю ноч на парозе ўласнай кватэры быў паранены міліцыянтам Русланам Салаўёвым.
Сэнат ЗША пераважнай бальшынёй галасоў зацьвердзіў 1 жніўня кандыдатуру Крыстафера Рэя на пасаду дырэктара ФБР. За яго прагаласавалі 92 члена верхняй палаты, і толькі пяць выступілі супраць.
Міністар энэргетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас распавёў, што на сустрэчы з прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША 1 жніўня агучыў просьбу ўраду Літвы правесьці ў Кангрэсе адмысловыя слуханьні аб пытаньнях бясьпекі ў сувязі з будаўніцтвам Беларусьсю Астравецкай АЭС
Лідзкія чыноўнікі забаранілі наведваць месца бою і магілы паўстанцаў 1863 году паміж вёскамі Мохавічы і Малое Ольжава ва ўрочышчы «Крыжы».
Свабода абрала 20 фактаў пра «сярэднестатыстычнага беларуса» са справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Хакер зь Вялікабрытаніі здолеў разыграць чыноўнікаў з адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, а таксама аднаго зь яго сыноў.
Дырэктар РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі ў Бараўлянах – доктар мэдыцынскіх навук, прафэсар Алег Суконка падзяліўся цікавымі фактамі пра хваробу, зь якою змагаецца ўвесь сьвет.
Удзень 1 жніўня на менскай сядзібе БНФ памятным знакам імя Віктара Івашкевіча ўганаравалі актывістку Ніну Багінскую.
Паводле Белстату «Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцьця насельніцтва», колькасьць людзей, занятых у эканоміцы, зьніжалася ў Беларусі пяць год запар.
Пасьля двух месяцаў абскарджваньня судовай пастановы на штраф за нібыта гучную лаянку гомельскі рэгіянальны кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў зьвярнуўся ў Вярхоўны суд.
Загрузіць яшчэ