Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Флэшмоб: Як беларускі Фэйсбук сьвяткуе 500-годзьдзе беларускай кнігі


Францыск Скарыны
Францыск Скарыны

На заклік беларускага журналіста і арганізатара курсаў беларускай мовы Глеба Лабадзенкі, які заклікаў замяняць у Фэйсбуку фатаздымкі на партрэт Скарыны, адгукнуліся дзясяткі карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Некаторыя дадалі свае ўспаміны, зьвязаныя з Францыскам Скарынам.

Мастачка Воля Кузьміч спадзяецца ўрачыста вярнуць на галоўную вуліцу Менска шыльду з "Праспэктам Францішка Скарыны"

Журналіст Віктар Контар лічыць Скарыны сваім настаўнікам. З гэтай нагоды ён сфатаграфаваўся ў арыгінальнай цішотцы.

​Журналістка Іна Студзінская наведала Ліду, дзе сфатаграфавала ня толькі помнік Францыску Скарыны, але і яго недарэчных суседзяў.

Блогер Эдуард Пальчыс раіць, як адзначаць 500-годзьдзе кнігадрукаваньня ў сытуацыі, калі дзяржава нічога з гэтай нагоды не арганізавала.

Мэблевая майстэрня Цесьляры прапануе сьвяточны нататнік з выявай першадрукара.

Некаторыя памянялі сваё фота на партрэт Скарыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG