Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глеб Лабадзенка заклікае выкарыстоўваць у Фэйсбуку партрэт Скарыны


Глеб Лабадзенка

Беларускі журналіст і арганізатар курсаў беларускай мовы напісаў пра гэта 6 жніўня ў Фэйсбуку з нагоды 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня.

«Сябры! Ня кожны дзень і ня кожная нацыя адзначае такую дату, як 500-годзьдзе кнігадрукаваньня на сваёй мове. Мы — нерэальна крутыя! 6 жніўня 1517 года ў Празе Францішкам Скарынам быў надрукаваны „Псалтыр“ па-беларуску. Прапаную на знак павагі і ўдзячнасьці да нашага вялікага суайчыньніка хоць бы на адзін дзень замяніць свае любімыя абліччы на ягоны партрэт. Жыве Скарына! Жыве беларуская мова! Жыве Беларусь!», — напісаў Лабадзенка.

Да флэшмобу далучыўся актывіст «Маладога Фронту» і заснавальнік майстэрні «Цесьляры» Зьміцер Дашкевіч.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG