Сваякі 25-гадовага чачэнскага сьпевака Зелімхана Бакаева заяўляюць пра яго зьнікненьне падчас знаходжаньня ў сталіцы Чачні Грозным.
Твіт, напісаны 44-м прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам пасьля беспарадкаў у Шарлотсвілі, стаў самым папулярным у гісторыі гэтага сэрвісу, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Грамадзкага актывіста з Кобрыні Алеся Меха судзілі за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, аднак у судзе ягоная віна даказаная не была і яго не пакаралі.
Пасьля 15 гадоў перасьледаў і катаваньняў жыхар Чачні спрабаваў выехаць у Польшчу і атрымаць статус уцекача. 13 красавіка 2017 году яго затрымалі беларускія памежнікі ў Берасьці. Цяпер яму пагражае прымусовая высылка ў Расею.
15 жніўня суд Калінкавіцкага раёну аштрафаваў двух маладых жыхароў Лельчыцаў на 60 базавых велічыняў (кожнага на 1380 рублёў) на падставе ўказу № 49 «Аб забесьпячэньні парадку пры ажыцьцяўленьні валютных апэрацый» і пастанавіў канфіскаваць у іх па 100 тысяч расейскіх рублёў у даход дзяржавы — за тое, што атрымалі заробак расейскімі банкнотамі.
У судзе Фрунзенскага раёну абвешчаны прысуд кіраўнікам футбольнага клюбу СКВІЧ — Віктару і Паўлу Паўлавым. Іх абвінавачваюць у буйным крадзяжы і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.
У перадачы «Толькі жанчыны» гаворым пра перавагі і праблемы шматдзетных семʼяў, а таксама стэрэатыпы пра іх.
Уладальнік сталічнага таксі «Алмаз» Віктар Пузікаў, якога затрымалі ў чэрвені па падазрэньні ў нясплаце падаткаў і ўтрымліваюць у СІЗА на Валадарскага, пагасіў частку сумы — прыкладна адну траціну, паведаміла крыніца, знаёмая з ходам расьсьледаваньня.
Актывістка Марына Насенка распавяла Свабодзе пра чарговы ліст ад Зьмітра Паліенкі, прызнанага праваабаронцамі палітвязьнем.
Прэсавы сакратар упраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі пракамэнтаваў скаргі псыхоляга Казлова на тое, што яго катавалі ў Кастрычніцкім РУУС Менску.
Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць высяканьня лесу, будаўніцтва сьцёкавага калектару і пракладкі новай шашы побач з дамамі. Іх падтрымалі насельнікі пасёлкаў Лескаўка, Лясны і Досьледны.
Расейскі касманаўт беларускага паходжаньня Алег Навіцкі сустрэўся 16 жніўня з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.
Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася са сваімі аднаклясьнікамі, якіх ня бачыла пасьля школьнага выпускнога ў 1965 годзе. 13 жніўня яна наведала школу ў гарадзкім пасёлку Капаткевічы ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці
Адказ на гэтае пытаньне прагучаў 16 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі супрацоўнікаў Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.
Гомельская ДАІ паведаміла БелаПАН, што супраць 52-гадовага грамадзяніна Нямеччыны распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненьні супрацоўніка міліцыі.
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў пракуратуры і судах» праводзяць пікет за адстаўку старшыні Вярхоўнага Суду Валянціна Сукалы.
Тут здабываюць 30–40% сусьветнага бурштыну на агульную суму ў 300–500 мільёнаў даляраў на год, і практычна ўся здабыча ідзе нелегальна.
Жыхары Бараўлянаў, што пад Менскам, пратэстуюць супраць высяканьня лесу і пабудовы шырокай шашы побач з дамамі ўжо больш за год. Цяпер жыхары паставілі ў лесе намётавае мястэчка пратэсту «як папярэджаньне чыноўнікам».
Кобрынскага грамадзкага актывіста Аляксандра Меха сёньня будуць судзіць за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Разгляд справы пачнецца а 15.30 у раённым судзе ў Кобрыні.
Жыцьцё наркамана параўноўваюць зь бегам над прорвай. На кожным кроку можна сарвацца — або ў турму, або ў сьмерць. Ці палохае такая пэрспэктыва саміх наркаманаў? Наколькі стрымлівае іх антынаркатычны дэкрэт? Сваімі думкамі дзеляцца маці падсьледнага ды асуджаны паводле артыкула 328.
Інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшн» («Плятформа») зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з просьбай адрэагаваць на факты ціску, які, наколькі вядома арганізацыі, аказваюць на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага супрацоўнікі адміністрацыі калёніі № 9 у Горках.
У апошнія гады тры краіны — Францыя, Украіна і Расея — вядучыя паводле колькасьці рэпатрыянтаў, яны займаюць першыя тры месцы, мяняючыся паміж сабой. Але цяпер на першым месцы Расея
Адна з найбуйнейшых у сьвеце аўдытарска-кансалтынгавых кампаніяў Ernst & Young (EY) прадставіла сёньня грунтоўны агляд цяперашняга стану і пэрспэктываў індустрыі інфармацыйных тэхналёгіяў у Беларусі.
МУС Беларусі рыхтуе праект працаўладкаваньня былых асуджаных на сельгаспрадпрыемствы — дзеля сацыяльнай рэабілітацыі. Пра гэта, наведваючы гаспадарку «Хутар-Агра» на Гомельшчыне, сказаў міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Разгляд адміністрацыйнай справы журналіста «Белсату» Станіслава Івашкевіча адбудзецца ў судзе Лідзкага раёну 24 жніўня.
Затрыманага па падазрэньні ў махлярстве расейскага псыхоляга Міхаіла Казлова адпусьцілі зь міліцыі.
30 жніўня — 1 верасьня ў Беларусі будзе знаходзіцца дэлегацыя польскіх парлямэнтароў на чале зь віцэ-сьпікерам Сэйму Рышардам Тэрлецкім
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракамэнтавала Свабодзе ініцыятыву ЛДП «сумясьціць у 2018 годзе правядзеньне мясцовых выбараў з рэфэрэндумам і перайсьці на прапарцыйна-мажарытарную сыстэму, каб на выбарах былі і партыйныя сьпісы»
У рамках міжнароднай плятформы «Артпраспэкт» 17 жніўня Беларусь наведае ўзбэцкі і кіргіскі мастак Вячаслаў Ахунаў. Сустрэча-размова з госьцем адбудзецца ў менскай галерэі «Ў».
Скарга магілёўскага журналіста Ўладзімера Лапцэвіча на вырак Ленінскага суду Магілёва, які аштрафаваў яго на 45 базавых велічыняў (1035 рублёў), не задаволеная.
Сын бухгалтара прафсаюзу РЭП Ігара Комліка Андрэй Комлік-Ямацін расказаў Свабодзе, што ў камэры, дзе сядзіць бацька, 16 чалавек. Сьледчых дзеяньняў зь ім пакуль не вядзецца.
Паводле апытаньня расейскага Цэнтру этнапалітычных і рэгіянальных дасьледаваньняў, вынікі якога перадае «Коммерсант», 34,2% з тых беларусаў, якія прыяжджаюць у Расею на заробкі, хочуць застацца ў ёй назаўсёды.
Заснавальнік карпарацыі Microsoft, найбагацейшы чалавек плянэты Біл Гейтс 6 жніўня ахвяраваў на дабрачынныя мэты акцыяў кампаніі на 4,6 млрд даляраў, перадае Bloomberg.
15 жніўня магло стаць знакавым у гісторыі Менску — у гэты дзень у 1860 годзе нарадзіўся Караль Ян Аляксандар Чапскі, самы праэўрапейскі і крэатыўны з усіх ранейшых і пазьнейшых гораданачальнікаў.
У Менску на чарговыя ўгодкі сьмерці Якуба Коласа ўшанавалі памяць народнага паэта. Клясык беларускай літаратуры памёр 13 жніўня 1956 году, пахаваны на сталічных Вайсковых могілках.
14 жніўня ў гатэлі «Беларусь» прайшло паседжаньне круглага стала «Захад-2017», арганізаванае міжнародным фондам «Духоўная дыпляматыя».
Пасьля індывідуальных і групавых заняткаў ды студыйнай працы фіналісты конкурсу «Засьпявай 4×4» рыхтуюцца да канцэртаў, якія пройдуць пры падтрымцы вядомых беларускіх гуртоў.
Падчас сустрэчы з чытачамі ў Гомлі нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч паабяцала аказаць фінансавую дапамогу пінскаму інваліду Мікалаю Крычко.
Пастаўлена задача да 1 кастрычніка прыняць абноўлены дэкрэт № 3. З кіраўнікоў Менску будуць строга патрабаваць за выкананьне прагнозных паказчыкаў працаўладкаваньня на новыя працоўныя месцы, росту заработнай платы і прыцягненьня прамых замежных інвэстыцый.
13 жніўня нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч правяла сустрэчу з былымі і цяперашнімі навучэнцамі ды настаўнікамі Капаткевіцкай сярэдняй школы (Петрыкаўскі раён), якую яна скончыла 50 гадоў таму.
Нягледзячы на аднолькавыя абвінавачваньні («Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»), лідэра прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча абмежавалі падпіскай аб нявыезьдзе, а бухгальтар Ігар Комлік утрымліваецца пад вартай.
Як выявілася 14 жніўня, лідэру Беларускага народнага кангрэсу Міколу Статкевічу яшчэ 9 жніўня прысудзілі 15 сутак арышту. Судзьдзя Юлія Кавяка завочна прысудзіла Статкевічу арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня.
72-гадовы бязногі інвалід з Магілёва Ўладзімер Вусікаў пагражае распачаць галадоўку. Ён заяўляе, што сацыяльныя службы падманулі яго, выдаўшы замест новага электравазка стары і няспраўны.
На раніцу 14 жніўня на беларуска-літоўскай мяжы стаяць больш за пяць соцень машын, што чакаюць на выезд зь Беларусі. Зь іх 320 — на пункце пропуску «Каменны лог», па 100 — на «Котлаўцы» і на «Беняконях», больш за 60 — на «Прывалцы».
Лідэру прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу выстаўлена абвінавачаньне паводле часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу — «Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
13 жніўня Сьвятлана Алексіевіч наведала Капаткевіцкую сярэднюю школу, дзе сустракалася з аднаклясьнікамі і настаўнікамі.
Удзень 12 жніўня тэмпэратура ў Менску дасягнула +35°. Гэта выклікала вялікія чэргі ў аквапарку «Лебядзіны».
Фэст у Лошыцкім парку, арганізаваны броварам «Аліварыя», прайшоў 12 жніўня ў Менску ўжо другі раз.
Будучы 12 жніўня ў Гомлі на сустрэчы з чытачамі, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч аказала фінансавую дапамогу ня толькі мясцовай жанчыне-інваліду Натальлі Васіленцы, але й пінскаму інваліду Мікалаю Крычко.
Загрузіць яшчэ