Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Твіт Абамы аб беспарадках у Шарлотсвілі стаў самым папулярным у гісторыі Твітэру


Твіт, напісаны 44-м прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам пасьля беспарадкаў у Шарлотсвілі, стаў самым папулярным у гісторыі гэтага сэрвісу, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Абама працытаваў Нэльсана Мандэлу: «Ніхто не нараджаецца зь нянавісьцю да іншага чалавека з-за колеру скуры, паходжаньня або рэлігіі».

Твіт Абама напісаў 13 жніўня, а ўжо 16 жніўня пост набраў амаль 3 млн лайкаў, яго рэтвітнулі амаль 1,2 млн разоў.

Дагэтуль самым папулярным твітам лічыўся запіс, зроблены сьпявачкай Арыянай Грандэ пасьля тэракту 23 траўня, які здарыўся падчас яе канцэрту ў Манчэстэры. Яе твіт набраў 2,8 млн лайкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG