Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы стаяць чацьвёрты дзень праз праграмны збой


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На раніцу 14 жніўня на беларуска-літоўскай мяжы стаяць больш за пяць соцень машын, што чакаюць на выезд зь Беларусі. Зь іх 320 — на пункце пропуску «Каменны лог», па 100 — на «Котлаўцы» і на «Беняконях», больш за 60 — на «Прывалцы».

Таксама пэўныя чэргі ёсьць на латвійскай мяжы — па 50 грузавікоў на «Грыгароўшчыне» і «Ўрбанах». На польскай мяжы па сотні машынаў стаяць у «Берасьці» і «Брузгах», тры дзясяткі на «Бераставіцы».

Надзвычайныя чэргі на літоўскай мяжы ўтварыліся яшчэ ў пятніцу, 11 жніўня — тады ў праграмным забесьпячэньні літоўскіх мытнікаў адбыўся чагровы збой. Меркавалася, што да 17 жніўня мытнае афармленьне грузаў будзе ажыцьцяўляцца ўручную. На раніцу 12 жніўня на літоўскай мяжы стаяла больш як 800 машын, кіроўцам даводзілася ратавацца ад сьпёкі проста пасярод трасы.

У памежным камітэце Літвы Свабодзе распавялі, што праблема з праграмным забесьпячэньнем з боку мытнікаў, а не памежнікаў, але мытнікі, паводле некаторых зьвестак, ужо вырашылі праблему. Расейскія СМІ днём раней таксама паведамлялі, што літоўскія мытнікі разабраліся са збоем. Прэс-служба літоўскага мытнага дэпартамэнту не адказала на тэлефанаваньні.

Цяперашні збой у праграмным забесьпячэньні літоўцаў прынамсі чацьвёрты з пачатку году, таксама сотні машынаў стаялі на літоўскай мяжы некальні дзён у сьнежні 2016 году. Ці збоі зьвязаныя з адной і той жа праграмай, ці з рознымі, не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG