Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кобрыні судзяць Алеся Меха, які знайшоў праслухоўку ў доме сябра


Алесь Мех

Кобрынскага грамадзкага актывіста Аляксандра Меха сёньня будуць судзіць за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Разгляд справы пачнецца а 15.30 у раённым судзе ў Кобрыні.

Аляксандар Мех быў затрыманы раніцай 15 жніўня ў Кобрыні разам са сваім сябрам Дзьмітрыем Чарніцкім пры выхадзе з дому апошняга:

«Мяне вінавацяць у тым, што я нібыта аказаў супраціў супрацоўнікам міліцыі. Затрымлівалі, калі я спускаўся з кватэры свайго сябра — проста ў тамбуры перад дзьвярыма на вуліцу. Дзьверы адчыніліся — і нас пачалі „ламаць“. Нічога не казалі, проста заламалі галаву, на падлогу пачалі класьці і рукі закладаць, кайданкі чапляць».

Як расказаў Аляксандар Мех, затрыманьне адбылося адразу пасьля таго, як ён выявіў праслухоўку ў доме свайго сябра Дзьмітрыя Чарніцкага. Адразу ж, як актывісты выйшлі з кватэры, іх затрымалі.

Учора актывістаў завезьлі ў міліцыю, склалі на іх пратаколы і даставілі ў суд. Дзьмітрыю Чарніцкаму прысудзілі 506 рублёў штрафу (22 базавыя велічыні) за непадпарадкаваньне міліцыянтам і брудную лаянку. Аляксандар Мех запатрабаваў адваката, і яго паседжаньне перанесьлі на 16 жніўня а 15.30.

Спадар Мех сказаў, што пасьля таго, як яго з Чарніцкім адпусьцілі, увечары, на тым месцы ў сьцяне, дзе была знойдзеная праслухоўка, «ужо ўсё было замазана».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG