«5 баксаў! Учора Аляксандар Рыгоравіч за яе трымаўся», — сьмяецца Мікалай Харужы. Ён разам з жонкай Ірынай трапіў ва ўсе беларускія навіны. Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі па Берасьцейшчыне спыніўся і пагутарыў з удзельнікамі ўборачнай.
Свабода запыталася ў камбайнэра, ці рыхтавалі іх загадзя да візыту Лукашэнкі і з чаго сьмяяўся камбайнэр, калі ціснуў руку Лукашэнку.