Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касманаўт Навіцкі сказаў Лукашэнку, што хоча вярнуцца ў Беларусь


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня сустрэўся з лётчыкам-касманаўтам, ураджэнцам Беларусі Алегам Навіцкім. Менск, 16 жніўня 2017 году
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня сустрэўся з лётчыкам-касманаўтам, ураджэнцам Беларусі Алегам Навіцкім. Менск, 16 жніўня 2017 году

Расейскі касманаўт беларускага паходжаньня Алег Навіцкі сустрэўся 16 жніўня з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.

Да канца жніўня Навіцкі ўзяў адпачынак, чакае мэдыцынскай камісіі ў сьнежні-студзені. Яго могуць як дапусьціць да далейшых палётаў, так і не дапусьціць, таму Навіцкі кажа, што трэба паспрабаваць неяк асвойтацца ў Беларусі:

«Думаю, усё будзе нармальна. Таму, пакуль ёсьць час, паспрабую зараз заняцца, можа, будоўляй, — сказаў Навіцкі. — Трэба неяк падрыхтаваць сябе ўжо да жыцьця на зямлі, менавіта ў Беларусі».

Лукашэнка расказаў Навіцкаму, што ня вельмі любіць замкнёныя прасторы, таму турбаваўся за яго, калі глядзеў, «як вы там куляецеся». Таксама Лукашэнка выказаў зьдзіўленьне тым, як на арбіце людзі з розных краінаў знаходзяць агульную мову.

Фатаздымкі з касьмічнага інстаграму Алега Навіцкага

Навіцкі нарадзіўся ў райцэнтры Чэрвень Менскай вобласьці ў 1971 годзе. У космасе правёў амаль год: за першы палёт 143 дні, за другі — 197 дзён. Да яго ў космасе былі два беларусы: у савецкія часы на арбіту лёталі Пятро Клімук (за тры палёты правёў у космасе 78 дзён) і Ўладзімер Кавалёнак (за тры палёты — 216 дзён).

***

У канцы ліпеня старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што для Беларусі наступным крокам пасьля запуску касьмічных спадарожнікаў мае стаць зьяўленьне ў космасе беларускага касманаўта (Навіцкі працаваў на «Роскосмос», Клімук і Кавалёнак — на СССР).

У будучыні Мясьніковіч ня выключыў зьяўленьня ўласнага беларускага касьмічнага карабля. Пра тое, што «ўжо час» будаваць беларускі касьмічны карабель, Лукашэнка казаў у час прэс-канфэрэнцыі для расейскіх СМІ 17 лістапада 2017 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG