Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Алег Навіцкі вярнуўся на Зямлю. Фатаграфіі з касьмічнага інстаграму


Прызямленьне карабля «Саюз МС-03» з Навіцкім і Пэске на борце

Увечары 2 чэрвеня ў Казахстане прызямліўся касьмічны карабель «Саюз МС-03», на борце якога былі францускі астранаўт Томас Пэске і расейскі касманаўт беларускага паходжаньня Алег Навіцкі. Яны правялі на арбіце 197 дзён у складзе 50-й і 51-й экспэдыцыяў на Міжнародную касьмічную станцыю.

Навіцкі, для якога гэта была ўжо другая касьмічная экспэдыцыя, вёў на борце МКС Instagram. Касманаўт любіў здымаць з арбіты астравы, горы і вульканы, розныя гарады: ад Гомеля да Х’юстана, ад Рыма да Тамбова.

Да Навіцкага ў космасе былі два беларусы — яшчэ ў савецкія часы на арбіту лёталі Пётра Клімук і Ўладзімер Кавалёнак.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG