Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памёр Юджын Сэрнан, які апошні хадзіў па Месяцы


У ЗША ва ўзросьце 82 гадоў памёр астранаўт Юджын Сэрнан, вядомы як апошні чалавек, які хадзіў па паверхні Месяца. Пра гэта паведамляе НАСА.

У сьнежні 1972 Сэрнан і геоляг Гарысан Шміт правялі на Месяцы больш чым трое сутак, за гэты час яны тройчы выходзілі на паверхню спадарожніка Зямлі. Сэрнан вярнуўся на модуль другім. Такім чынам ён быў апошнім чалавекам, якія хадзіў па Месяцы.


Сэрнан тройчы лётаў у космас. У 1966 годзе ён стаў другім амэрыканскім астранаўтам, які зьдзейсьніў выхад у адкрыты космас. У сьнежні 1972 году ён узначаліў апошнюю місію на Месяц на «Апалёне-17».

У 1976 годзе Сэрнан пайшоў на пэнсію. З таго часу ён займаўся бізнэсам і працаваў тэлевізійным камэнтатарам.

XS
SM
MD
LG