Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай запусьціў свой першы касьмічны грузавы карабель


Кітай запусьціў першы ўласны касьмічны грузавы карабель «Цяньчжоў» — у перакладзе з кітайскай «Нябесны човен».

Касьмічны грузавік павінен заправіць кітайскую касьмічную станцыю палівам. Ён таксама даставіць на арбіту больш за шэсьць тон грузаў.

Касьмічная праграма Кітая была запушчана яшчэ ў 1956 годзе. У 1970 годзе Кітай запусьціў уласны штучны спадарожнік. Першай пілятаванай арбітальнай станцыяй Кітаю стаў «Цяньгун-1», запушчаны ў 2011 годзе. Касьмічная лябараторыя «Цяньгун-2» выйшла на арбіту летась у верасьні. Менавіта зь ёй састыкоўваецца першы кітайскі касьмічны грузавік.

У 2018 годзе будзе запушчаны асноўны модуль кітайскай касьмічнай станцыі. У 2022 году, як чакаецца, пачнецца паўнавартасная праца станцыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG