Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камунальнікі патлумачылі, чаму ў Беларусі летам адключаюць гарачую ваду, а ў Эўропе – не


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адказ на гэтае пытаньне прагучаў 16 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі супрацоўнікаў Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

«Уся справа ў тым, што ў эўрапейскіх краінах існуе сыстэма паралельных магістраляў, — патлумачыў начальнік аддзелу міністэрства Генадзь Аксьціловіч. – Калі асноўная магістраль становіцца на рамонт, то гарачая вада паступае ў дамы па паралельных трубах. Гэта вельмі зручна для жыхароў.

Аднак такая апэрацыя каштуе шмат грошай. І таму ў найбліжэйшых плянах будаўніцтва паралельных магістраляў у Беларусі не прадугледжваецца.

Што тычыцца тэрмінаў капітальнага рамонту трубаў гарачай вады, то цяпер ён роўны 2 тыдням, хоць часам бывае, што ўсе работы можна выканаць цягам 5-7 дзён. Але комплекс работ прадугледжвае ня толькі самі работы, але і выпрабавальныя запускі.

Менавіта гэтым і тлумачыцца тое, што гарачую ваду ў бальшыні дамоў у Беларусі адключаюць на 2 тыдні. Аднак Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі цяпер працуе над тым, каб крыху скараціць гэты тэрмін».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG