Урад зацьвердзіў Палажэньне аб парадку атрыманьня ўнікальнага ідэнтыфікатара. Унікальны ідэнтыфікатар — сродак ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры ажыцьцяўленьні адміністрацыйных працэдураў у электроннай форме праз асабісты электронны кабінэт.
Віктара Казлова схапілі, калі ён кіраваўся ў Гомель на «Марш недармаедаў — 2». Звыкла абвінавацілі ў гучнай лаянцы, ня ведаючы, што пасьля апэрацыі ў анкалягічным цэнтры і парэзу цягліцаў гартані Віктар Казлоў гаворыць толькі шэптам.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 24 жніўня возьме ўдзел у рэспубліканскай пэдагагічнай нарадзе, на якую запрошаны больш за 800 чалавек — чыноўнікі і настаўнікі.
Нацыянальны банк Беларусі вырашыў зьнізіць з 13 верасьня стаўку рэфінансаваньня з 12% да 11,5% гадавых.
Ці можа адбыцца пашырэньне кансуляту ў Менску, каб грамадзянам Беларусі было прасьцей атрымліваць візы? Амбасада ЗША ў Менску адказала на пытаньне Свабоды.
Аўтарка кнігі «Станаўленьне савецкай таталітарнай сыстэмы ў Беларусі (1917–1941)» у дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму разважае, чым нашы часы падобныя да сталінскіх.
Лапцэвіч сьцьвярджае, што міліцыянт незаконна спыніў праверку дзеяньняў чыноўніка, які не пусьціў яго на паседжаньне гаражнага каапэратыву.
У дзень памяці ахвяраў нацызму і сталінізму грамадзкія дзеячы і палітыкі ўшанавалі памяць рэпрэсаваных, запалілі зьнічы і ўсклалі кветкі ў месцы масавых расстрэлаў у Курапатах.
Басманны суд Масквы 23 жніўня зьмясціў пад хатні арышт мастацкага кіраўніка маскоўскага тэатра «Гогаль-цэнтар» і рэжысэра Кірыла Сярэбранікава.
Cудзьдзя Лоеўскага раённага суду Іван Цалкоў 23 жніўня спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненьні гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага — скончыўся двухмесячны тэрмін, калі можна прыцягваць да адказнасьці за адміністрацыйныя ўчынкі.
Міжнародная сацыялягічная служба Гэлап паведаміла, што найбольшую прыхільнасьць да мігрантаў выказваюць людзі ў Ісьляндыі, а найменшую — у Македоніі.
Гамяльчук Дзьмітры Аленчанка нядаўна вызваліўся з папраўчай калёніі № 9 у Горках. Там ён правёў апошнія тры гады, адбываў пакараньне паводле крымінальнага артыкулу за непадпарадкаваньне супрацоўніку праваахоўных органаў.
Паводле апытаньня Інстытуту сацыялёгіі ўкраінскай Акадэміі навук, вынікі якога перадае УНІАН, 62% украінцаў нэгатыўна ставяцца да магчымага саюзу Ўкраіны зь Беларусьсю і Расеяй.
Эканамічны суд Менску прызнаў законнымі дзеяньні начальніка галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Менгарвыканкаму Паўла Скалабана, які не дазволіў жывую прэзэнтацыю сольнага альбому Алеся Дзянісава (гурт Dzieciuki, раней «КальЯн» і «Людзі на балоце») «Кароткая гісторыя Беларусі».
Старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Павал Лучыновіч сказаў журналістам, што трэба мяняць форму і мэтадалёгію грамадзкіх абмеркаваньняў горадабудаўнічых праектаў.
Калі я чытаю жарсныя спрэчкі беларусаў вакол помнікаў генэралу Лі ў ЗША, я разумею, што насамрэч бачу віртуальную трэніроўку спрэчак у рэальнасьці. Спрэчак пра будучыню і Беларусі, і грамадзтва ў ёй.
Паводле афіцыйнай інфармацыі са сьледчых органаў, 30-гадовая жыхарка Санкт-Пецярбургу прыехала ў Віцебск да маці, каб нарадзіць другое дзіця.
Амбасада ЗША ў Маскве і кансулят у Санкт-Пецярбургу з 23 жніўня адмяняюць прыём заяў ад грамадзян Беларусі на атрыманьне амэрыканскіх візаў.
Вышыванкі, хустачкі, каралі, акуратныя фрызуры — у вёсцы Мыслабаж знайшлі фатаздымак моладзевага гурту, датаваны 1934 годам.
Рэгіянальны інфармацыйны сайт Смаленшчыны Readovka.ru зьмясьціў разгромны артыкул пра Паўла Севярынца. У тэксьце палітык называецца стваральнікам арганізацыі «Млады фронт», ідэалягічна блізкай да забароненага ў Расеі ўкраінскага «Правага сэктару».
Мастацкі кіраўнік маскоўскага тэатру «Гогаль-цэнтар», рэжысэр Кірыл Сярэбранікаў затрыманы па падазрэньні ў махлярстве на суму 68 мільёнаў рублёў.
Сьледчы камітэт паведаміў пра завяршэньне расьсьледаваньня дзейнасьці беспрацоўнага 21-гадовага грамадзяніна Расеі, які з дапамогай шкоднай праграмы «штрафаваў» грамадзян Беларусі нібыта за «прагляд і захоўваньне забароненых законам матэрыялаў».
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі патрабуе, каб Заводзкі суд Менску патлумачыў сваё рашэньне адносна выплаты кампэнсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды сям’і Ігара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА № 1.
Актывіст апазыцыі Станіслаў Паўлінковіч з Магілёва сядзеў у адной камэры з аматарам-выбухатэхнікам, які майстраваў выбуховыя прыстасаваньні.
У складанай сытуацыі апынуўся вядомы беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч Станіслаў Гусак. Як паведамілі ягоныя сваякі, ён перанёс цяжкі інсульт і пазбаўлены магчымасьці кантактаваць з вонкавым сьветам.
Фігуранта «справы антыфашыстаў», фаната ФК «Партызан» Вадзіма Бойку пасадзілі ў штрафны ізалятар за адмову мыць санвузел, расказаў Свабодзе Вячаслаў Касінераў, які атрымаў гэтыя зьвесткі ад даверанай асобы Бойкі.
Пасьля трох сутак зьняволеньня выйшаў на волю магілёўскі сябра аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслаў Паўлінковіч. Цяпер ён знаходзіцца дома.
Імша за спачын душы на 75-ю гадавіну народзінаў Марыі прайшла 20 жніўня ў парафіі апостала Андрэя пад беларускім мястэчкам Нарач. Марыя Качыньская (Мацкевіч) нарадзілася ў лясьніцтве Махава каля Кабыльніку (цяпер Нарач) 21 жніўня 1942 году, хрысьцілася ў касьцёле ў Кабыльніку.
Беларуская статыстыка сьведчыць, што ў Беларусі 260 тысяч беспрацоўных (гэта больш за 5% эканамічна актыўнага насельніцтва) і да 470 тысяч «дармаедаў», якія мусілі сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў, бо не працавалі больш за 183 дні ў 2015 годзе, але былі вызваленыя ад збору.
Асіповіцкі палігон задзейнічаюць у вучэньнях «Захад-2017». Мясьціна, на якой будуць «ваяваць» расейскія і беларускія салдаты — меней за два дзясяткі кілямэтраў ад Асіповічаў. У райцэнтры дысьлякуецца рэактыўная артылерыйская брыгада.
У Магілёве міліцыя затрымалі 23-гадовага маладзёна паводле падазрэньня ў вырабе выбухованебясьпечных прадметаў.
Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіяеў раскрытыкаваў правядзеньне пышных вясельляў у сваёй краіне. Пасьля гэтага шматлікія рэстарацыі, якія займаюцца правядзеньнем вясельных урачыстасьцяў, былі вымушаныя адмовіцца ад многіх «эўрапейскіх паслугаў».
У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
У першае наведваньне ў 1988-м сям’і Алесі і Антося Фурсаў у Паставах уразіў ня толькі іх драматычны расповед пра зламаныя савецкім рэжымам жыцьці беларускіх патрыётаў. Уразіла гісторыя танюткае кніжачкі, да якое ў часе пярэрвы між актыўнаю гаворкай міжволі пацягнулася рука.
У Фінляндыі ў нядзелю абвешчаная жалоба і прайшла агульнанацыянальная хвіліна маўчаньня ў памяць ахвяраў нападу ў горадзе Турку, які ўлады расьсьледуюць як першы ў краіне тэрарыстычны акт.
Брытанская каралева Лізавета II, якая знаходзіцца на троне ўжо больш за 65 гадоў, не зьбіраецца складаць свае паўнамоцтвы на карысьць прынца Чарльза.
Кіраваньне 12-гадовым Мікалаем Лукашэнкам збожжаўборачным камбайнам без неабходнай падрыхтоўкі і правоў зьяўляецца недапушчальным правапарушэньнем, адказнасьць за якое ляжыць на бацьках падлетка.
У кватэры сябра аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча адбыўся ператрус.
19 жніўня адляцела ў вечны вырай беларуская душа Алесі Фурс (Умпіровіч). Дзеля прысягі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню», за што атрымала 25 гадоў канцлягераў. Вярнуцца на радзіму змагла толькі ў 1982.
Фатаграфію, на якой хлопчык, як дзьве кроплі вады падобны на сына кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалая, даслаў у рэдакцыю «Комсомольской правды в Беларуси» чытач.
У Беларусі павінна быць больш дыфэрэнцаваных тарыфаў на электраэнэргію. Такое меркаваньне выказаў сёньня старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч, перадае БЕЛТА.
Беларускі футбольны спэцыяліст Алег Дулуб, які трэніраваў менскіх «Крумкачоў», а апошнім часам працаваў з львоўскімі «Карпатамі», у гутарцы з карэспандэнтам газэты «Прессбол» параўнаў стаўленьне да футболу ў Беларусі і ва Ўкраіне.
У Магілёве забаронена купацца на Дняпры і на Грабянёўскім возеры. Якасьць тутэйшай вады не адпавядае санітарным нормам. Нягледзячы на забарону, нямала людзей акунаюцца, рызыкуючы нашкодзіць свайму здароўю. Разам з дарослымі купаюцца і дзеці.
Сьледзтва зьмякчыла абвінавачаньне актывістцы Femen Анжаліне Дыяш, якая зладзіла акцыю «Жыве Беларусь!» 21 ліпеня ў Кіеве падчас супольнай заявы прэзыдэнтаў Беларусі і Ўкраіны.
Драматург Андрэй Курэйчык сьцьвярджае, што спрычыніўся да кадравых ратацый на пасадзе начальніка аддзелу па кінэматаграфіі Міністэрства культуры Беларусі.
У Магілёве на 72 гадзіны затрымалі сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча. Яго вінавацяць у разьмяшчэньні ў інтэрнэце відэароліка парнаграфічнага зьместу.
10 крокаў па выкараненьні пэдафобіі ў беларускай школе
Анатоль Еўмянькоў, які больш за дзесяць гадоў узначальваў дом-музэй Адама Міцкевіча ў Завосьсі пад Баранавічамі, больш не жадае змаганьня. Са спадаром Анатолем не працягнулі працоўны кантракт, і ад 1 верасьня сядзібу ўзначаліць нехта іншы.
Ад 18 жніўня Нацыянальны банк Беларусі аднавіў ліцэнзійныя паўнамоцтвы камэрцыйнага «БСБ Банку» на ажыцьцяўленьне банкаўскіх апэрацый зь фізычнымі асобамі
Загрузіць яшчэ