Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлап: у Беларусі да мігрантаў ставяцца лепш, чым ва ўсіх суседніх краінах


Мігранты ў Міжземным моры, жнівень 2016
Мігранты ў Міжземным моры, жнівень 2016

Міжнародная сацыялягічная служба Гэлап паведаміла, што найбольшую прыхільнасьць да мігрантаў выказваюць людзі ў Ісьляндыі, а найменшую — у Македоніі.

Сацыёлягі Гэлапа апублікавалі вынікі праведзенага летась дасьледаваньня (толькі ў ЗША дасьледаваньне праводзілася сёлета), у якім яны вызначылі гэтак званы Індэкс прыхільнасьці да мігрантаў (Migrant Acceptance Index).

У 138 краінах сьвету рэспандэнтаў прасілі выказаць сваё стаўленьне да трох сытуацый: а) імігранты жывуць у вашай краіне; б) імігрант становіцца вашым суседам; в) імігрант жэніцца з вашым блізкім сваяком/імігрантка выходзіць замуж за вашага блізкага сваяка. Варыянты адказу: «добрая справа» (3 балы), «дрэнная справа» (0 балаў), «гэта залежыць» (1 бал), «ня ведаю/няма адказу» (1 бал). Значыць, калі б усе рэспандэнты ў адной краіне адказалі на ўсе пытаньні «добрая справа», гэтая краіна атрымала б максымальны Індэкс прыхільнасьці да мігрантаў — 9 балаў.

Найбольшы індэкс атрымаўся ў Ісьляндыі — 8,26 бала, найменшы ў Македоніі — 1,47 бала.

У шасьцёрцы краінаў найбольш прыхільных да мігрантаў апынуліся таксама Новая Зэляндыя (8,25), Руанда (8,16), Сьера-Леонэ (8,05), Малі (8,03), Аўстралія (7,98); у шасьцёрцы найменш прыхільных — Чарнагорыя (1,63), Вугоршчына (1,69), Сэрбія (1,80), Славаччына (1,83), Ізраіль (1,87).

Сярэдні індэкс прыхільнасьці да мігрантаў па ўсім сьвеце — 5,29.

Беларусь атрымала індэкс ніжэй сярэдняй велічыні — 3,38.

Індэксы суседзяў Беларусі: Польшча (3,31), Літва (2,72), Латвія (2,04), Расея (2,60), Украіна (3,15).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG