Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прапануюць увесьці новыя дыфэрэнцаваныя тарыфы на электраэнэргію


У Беларусі павінна быць больш дыфэрэнцаваных тарыфаў на электраэнэргію. Такое меркаваньне выказаў сёньня старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч, перадае БЕЛТА.

Мясьніковіч перакананы, што дыфэрэнцаванымі тарыфамі ў Беларусі трэба займацца больш глыбока і больш актыўна прапагандаваць іх выкарыстаньне сярод насельніцтва. Так званая тарыфны сшытак, адзначыў ён, павінен быць больш аб’ёмным, ступень дыфэрэнцыяцыі — большай.

«У чалавека павінна быць магчымасьць скарыстацца ільготным тарыфам на працягу сутак ці тыдня, каб выконваць энэргазатратныя хатнія працы. Тое ж для прамысловых прадпрыемстваў», — лічыць Міхаіл Мясніковіч.

У Беларусі ўжо дзейнічаюць тарыфы, дыфэрэнцаваныя па часе, калі энэргасыстэма адчувае максымальную і мінімальную нагрузку. У некаторых выпадках розьніца можа дасягаць трохразовага памеру.

Таксама ў Беларусі да канца году плянуюць павысіць тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі. Зь 1 верасьня беларусы будуць плаціць на 8% больш за камунальныя паслугі, чым плоцяць цяпер («зыходзячы з росту заробкаў»), а зь 1 сьнежня — на 10% больш. Як паведаміў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Церахаў, ужо ад 1 студзеня 2018 году насельніцтва будзе цалкам кампэнсаваць выдаткі на ўсе камунальныя паслугі, акрамя ацяпленьня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG