Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі праваабаронца абвінаваціў Аляксандра Лукашэнку ў неналежным выкананьні бацькоўскіх абавязкаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Магілёўскі праваабаронца Аляксандар Хамратаў лічыць, што распаўсюджаны ў СМІ відэасюжэт з паведамленьнем пра тое, што Мікалай Лукашэнка працаваў на камбайне, які зьяўляецца аб’ектам падвышанай небясьпекі, і намалаціў 5 тон збожжа, сьведчыць пра шэраг правапарушэньняў.

«У дзеяньнях сына прэзыдэнта я бачу прыкметы адміністрацыйнага правапарушэньня, якія выявіліся ў кіраваньні мэханічным транспартным сродкам без правоў на яго кіраваньне», — указаў праваабаронца ў сваёй першай заяве, накіраванай у МУС. Ён просіць правесьці праверку па гэтым факце і ў выпадку пацьверджання зьвестак, распаўсюджаных у навінах, прыцягнуць да адказнасці асобу, якая ня выканала абавязкі па выхаваньні дзіцяці.

Акрамя таго, Хамратаў просіць міліцэйскае ведамства вызначыць асобу, якая перадала права кіраваньня камбайнам 12-гадоваму дзіцяці, і прыцягнуць гэтага грамадзяніна да адказнасьці па артыкуле 18.9 (парушэньне правілаў карыстаньня транспартным сродкам) КаАП. Магілёўскі праваабаронца таксама накіраваў запыт у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Ён просіць растлумачыць, ці магчымы паводле заканадаўства аб працы допуск да работ на камбайне дзіцяці 12 гадоў, ці быў азнаёмлены падлетак з тэхнікай бясьпекі і ці праходзіў інструктаж, перадае БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG