Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія заўзятары вольныя ў выказваньні сваіх поглядаў, — Алег Дулуб пра футбол ва Ўкраіне і ў Беларусі


Дзяніс Шунто (зьлева) й Алег Дулуб (справа). Футбольны клюб "Крумкачы". 4 лістапада 2015.
Дзяніс Шунто (зьлева) й Алег Дулуб (справа). Футбольны клюб "Крумкачы". 4 лістапада 2015.

Беларускі футбольны спэцыяліст Алег Дулуб, які трэніраваў менскіх «Крумкачоў», а апошнім часам працаваў з львоўскімі «Карпатамі», у гутарцы з карэспандэнтам газэты «Прессбол» параўнаў стаўленьне да футболу ў Беларусі і ва Ўкраіне.

«Параўноўваю з Украінай — усё ж за восем месяцаў прызвычаіўся да футболу ў суседняй краіне. Па-першае, мы саступаем у інфраструктуры. Гэта перадусім стадыёны, якія ствараюць утульнасьць для наведнікаў. Што і казаць, калі нават „Барысаў-Арэна“ не дацягвае да лепшых украінскіх узораў. Асабліва мяне ўразіў стадыён у Харкаве.

Барысаў-Арэна
Барысаў-Арэна

Па-другое, стаўленьне да шараговага гледача. Там няма міліцэйскіх надглядаў, а заўзятары больш вольныя ў выказваньні сваіх поглядаў. Падтрымліваючы розныя клюбы, яны не пераходзяць мяжу. Гэта цывілізаваныя паводзіны — без усялякіх войнаў паміж групоўкамі. Так, выбухаюць пэтарды — і часам так, што поле зацягвае дымам — але нікога не абражаюць. Чыста футбольны антураж!

Па-трэцяе, ва Ўкраіне вышэйшыя хуткасьці. І гэта нават нягледзячы на вялікі адток з краіны якасных легіянэраў. А ўсё таму, што дастаткова высокай застаецца кваліфікацыя мясцовых гульцоў. Бо ў суседняй краіне і чалавечы патэнцыял у чатыры разы большы, і клімат больш прыдатны, і традыцыі мацнейшыя. У вышэйшай, першай і другой саюзных лігах было даволі шмат камандаў з Украіны. Зь Беларусі, на жаль, усяго шэсьць...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG