Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» фірму, у якой працаваў зьніклы Анатоль Котаў


Анатоль Котаў
Анатоль Котаў

Беларускі КДБ уключыў у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» два буйныя польскія івэнт-агенцтвы. У адным зь іх працаваў зьніклы ў Турцыі беларускі актывіст Анатоль Котаў.

Гаворка ідзе пра «Terra Group Event» і «SSL Production», піша Вясна.

«Terra Group Event» арганізоўвала мерапрыемствы для кампаній «Wargaming», «Softswiss» і «Andersen». Менавіта ў гэтай кампаніі працаваў Котаў перад зьнікненьнем.

Анатоль Котаў зьнік 21 жніўня 2025 году. Ён вылецеў з Варшавы ў турэцкі горад Трабзон, а затым нібыта пакінуў Турцыю марскім шляхам на прыватнай яхце ў бок Сочы. Дакладных пацьверджаных дадзеных пра ягоны маршрут або месцазнаходжаньне няма, і зьнікненьне выклікае шмат пытаньняў.

Анатоль Котаў раней працаваў у дзяржаўных структурах Беларусі, у тым ліку ў Міністэрстве замежных справаў і Нацыянальным алімпійскім камітэце. Пасьля выбараў 2020 году ён эміграваў у Польшчу і быў зьвязаны зь беларускім апазыцыйным рухам.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG