Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі супраць новых патрабаваньняў YouTube для беларусаў


YouTube
YouTube

Відэахостынг YouTube увёў новую практыку для карыстальнікаў зь Беларусі: каб праглядаць відэа з узроставымі абмежаваньнямі, неабходна пацьвердзіць узрост. Для гэтага сэрвіс прапануе дасылаць скан пашпарта або вадзіцельскіх правоў разам з сэлфі.

Пацьверджаньне праводзіцца празь знешняга падрадчыка, а сэрвіс можа зьвяртаць увагу нават на адрас электроннай пошты карыстальніка.

Міністэрства інфармацыі Беларусі заклікала грамадзян не дасылаць свае асабістыя дакумэнты проста «дзеля прагляду відэа». У ведамстве адзначаюць, што хоць YouTube тлумачыць патрабаваньні «правіламі бясьпекі», перадача асабістых дадзеных беларусам заўсёды нясе рызыкі.

«Карыстальнікі фактычна стаяць перад выбарам — або доступ да кантэнту, або захаваньне прыватнасьці», — адзначылі ў міністэрстве. Там таксама рэкамэндуюць шукаць альтэрнатыўныя плятформы ці абмяжоўваць прагляд узроставых відэа, каб не рызыкаваць асабістымі дадзенымі.

Пры гэтым менавіта ўлады Беларусі фактычна крыміналізавалі актыўнасьць на YouTube: за звычайныя лайкі, падпіскі і камэнтары на «забароненых» каналах карыстальнікаў могуць судзіць паводле адміністрацыйнага або нават крымінальнага кодэксу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG