Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя падрабязнасьці паездкі малодшага сына кіраўніка Беларусі Мікалая Лукашэнкі ў цягніку. Ён вяртаўся з экскурсіі ў Магілёў, куды першапачаткова дабіраўся на электрычцы.

Пра гэта агенцтву БелТА расказала прэсавая сакратарка прэзыдэнта Беларусі Натальля Эйсмант, якую цытуе "Наша Ніва".

«Мікалай сапраўды ў чацьвер вечарам ехаў на гэтым цягніку, але ня з Адлера ў Віцебск, але ў Шклоў з Магілёва, куды, дарэчы, накіраваўся на электрычцы. Мэтай паездкі была экскурсія па Магілёве, такая ціхая і непублічная экскурсія, — пагуляць „па месцах баявой славы бацькі“, як выказаўся сам Мікалай. І так, бяз мамы і таты — хоць на форумах ніяк і не могуць у гэта паверыць», — распавяла Эйсмант.

«Хачу заўважыць таксама, што насуперак таму, што часам гавораць ці пішуць, прэзыдэнт выхоўвае сына максымальна проста. Так было са старэйшымі сынамі Віктарам і Дзьмітрыем. Гэтак жа адбываецца цяпер зь Мікалаем», — дадала Натальля Эйсмант.

Фатаграфію, на якой хлопчык, як дзьве кроплі вады падобны на сына кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалая, даслаў у рэдакцыю «Комсомольской правды в Беларуси» чытач.

«Здымак зроблены 17 жніўня, цягнік „Адлер-Віцебск“, звычайны пляцкартны вагон», — растлумачыў аўтар фота.

Паводле «Камсамолкі», прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі ўдакладніла: на фатаграфіі сапраўды Мікалай Лукашэнка.

На наступны дзень, 18 жніўня, Мікалай разам з Лукашэнкам-старэйшым наведваў Шклоўскі і Аршанскі раёны, і нават, як пісала дзяржаўная прэса, «намалаціў 5 тон збожжа», кіруючы камбайнам.

Фота Мікалая Лукашэнкі ў пляцкартным вагоне глядзіце ТУТ.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG