Жыхары Бараўлянаў, якія пратэстуюць супраць высяканьня векавога лесу каля іхных дамоў і намераў будаваць на вызваленым месцы аб’екты сацкультбыту, накіравалі лісты ў Генпракуратуру, Менрайвыканкам, Мінадукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі.