Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэрамі распродажу акцыйных квіткоў «Белавія» сталі Прага, Амстэрдам, Тбілісі, Парыж і Рым


24 жніўня авіякампанія «Белавія» правяла восеньскі распродаж на палёты ў пэрыяд з 15 кастрычніка па 15 сьнежня 2017 году. Акцыя праводзілася на сайце авіякампаніі.

Авіякампанія дала ў продаж больш за 60 000 тысяч месцаў паводле спэцыяльнага тарыфу па 30 эўра плюс таксы і зборы ў адзін бок на больш чым сорак.

Па выніках акцыі было выкуплена 20 119 месцаў. Найбольш актыўнымі сярод пасажыраў сталі людзі ва ўзросьце ад 25 да 34 гадоў, якія склалі 55% пакупнікоў. Падчас акцыі сярод наведвальнікаў сайту найбольшы працэнт жанчынаў — 61,6%. У ТОП-5 напрамкаў па выніках акцыі традыцыйна ўвайшлі: Прага — 1923 месцаў, Амстэрдам — 1560, Тбілісі — 1418, Парыж — 1323, Рым — 1255.

Максымальна ў дзень акцыі адначасова на сайце шукала квіткі больш за 9 тысяч чалавек. Сярэдні паказьнік у звычайны час — каля 300 наведвальнікаў. Найбольшы працэнт пасажыраў, якія выкупілі акцыйныя квіткі — беларусы. Дадзены паказчык склаў 75%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG