Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зацьверджаны парадак атрыманьня ўнікальнага ідэнтыфікатара


Урад зацьвердзіў Палажэньне аб парадку атрыманьня ўнікальнага ідэнтыфікатара. Унікальны ідэнтыфікатар — сродак ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры ажыцьцяўленьні адміністрацыйных працэдураў у электроннай форме праз асабісты электронны кабінэт.

Палажэньнем вызначаны парадак атрыманьня грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства унікальнага ідэнтыфікатара ў мэтах забесьпячэньня доступу да адзінага парталу электронных паслуг для падачы (адкліканьня) заяdfў аб ажыцьцяўленьні адміністрацыйных працэдур, атрыманьня адміністрацыйных рашэньняў (апавяшчэньняў аб прынятых адміністрацыйных рашэньнях) і падачы (адкліканьня) адміністрацыйных скаргаў у электронной форме. Унікальны ідэнтыфікатар уключае ў сябе лагін і пароль.

Урад зацьвердзіў таксама парадак дзеяньня ідэнтыфікатара з апэратарам агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сыстэмы (ААІС), дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі.

Міністэрству ўнутраных спраў даручана забясьпечваць бясплатна прадстаўленьне праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сыстэму зьвестак аб пэрсанальных дадзеных фізычных асобаў зь дзяржаўных інфармацыйных сыстэмаў, уладальнікам якіх яно зьяўляецца, для пацьвярджэньня сапраўднасьці зьвестак дакумэнта, якi сьведчыць асобу.

Дакумэнт прыняты ў адпаведнасьці з законам ад 9 студзеня 2017 году «Аб унясеньні дапаўненьняў і зьменаў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».

Пастанова ўступае ў сілу пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG